Святлана АКРУЖНАЯ

Артыстка, вядучы майстар сцэны
Народная артыстка Беларусі
Лаўрэат прэміі «За духоўнае адраджэнне»
Уладальніца медаля і ордэна Францыска Скарыны,
прыза Беларускага саюза тэатральных дзеячаў «Крыштальная Паўлінка»

Тэатр без барацьбы існаваць не можа.
Там заўсёды рух: хваляванне, перажыванне, пакуты, радасці... Ёсць і зайздрасць. Але зайздрасць раз’ядае
ў першую чаргу таго, хто зайздросціць. Бо ў кожнага свой шлях, дадзены яму Богам. І ніколі не трэба пераходзіць на чужы бок, таму што ён не прыме...

Мы – дзеці аднаго Бога, і ён любіць усіх: і благіх,
і добрых. Увогуле чалавек – вялікае стварэнне,
нават у сваім спалучэнні прыўкраснага і жахлівага...
Дзіўнае стварэнне...

БІЯГРАФІЯ

Нарадзілася 26 студзеня 1947 года ў горадзе Чарнаўцы (Украіна).

З 1965 па 1969 год навучалася ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце (курс прафесара Д.А. Арлова).

З 1969 года працуе ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа.

У 1997 годзе зняты дакументальны фільм «Святлана» (рэжысёр А.Трафіменка).

У 1997-1998 гадах прызнана «Жанчынай года» Міжнародным біяграфічным цэнтрам (Кембрыдж, Англія).

У 2000-2004 гадах з’яўлялася членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь.

У 2001-2002 гадах біяграфія С.Акружной занесена ў даведнік «Хто ёсць хто ў Беларусі».

У 2002-2004 гадах біяграфія С.Акружной размешчана ў міжнароднай энцыклапедыі «Хто ёсць хто. Дзелавы свет СНД».

У 2003 годзе выдадзена аўтабіяграфічная кніга Святланы Акружной «Жыццё пражыць – і толькі б сэрца не разбілася».

У 2004 годзе прызнана Амерыканскім біяграфічным інстытутам «Жанчынай года–2004».
біяграфія С.Акружной уключана ў зборнік «Жанчыны Беларусі», у біяграфічны даведнік «Хто ёсць хто» Амерыканскага біяграфічнага інстытута.

У 2004-2008 гадах паўторна абраная членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь (намеснік старшыні камітэта па сацыяльных пытаннях).

Уваходзіць у склад мастацкага савета тэатра.

Уваходзіць у склад Віцебскай гарадской арганізацыі Беларускага саюза жанчын і Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа.

Актыўна працуе над стварэннем музея тэатра ў Віцебску.

 

РОЛІ Ў РЭПЕРТУАРЫ

– Джулія («Шукаем тэнара!» К.Людвіга)

 

УЗНАГАРОДЫ

1976 – ганаровае званне «Заслужаны артыст БССР».

1990 – дыплом «За лепшую жаночую ролю» Міжнароднага тэатральнага фестывалю «Славянскія тэатральныя сустрэчы» (Бранск, Расія) - Франка ў спектаклі «Хам» Э.Ажэшкі.

1991 – лаўрэат прэміі прафсаюзаў БССР за ролю Франкі ў спектаклі «Хам» Э.Ажэшкі.

1991 – ганаровае званне «Народны артыст Беларусі».

1996 – лаўрэат прэміі імя Героя Савецкага Саюза Зінаіды Тусналобавай-Марчанка «За мацярынскую мужнасць».

1997 – медаль Францыска Скарыны.

2001 – Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.

2002 – Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Ганаровая грамата Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь.
– Ганаровая грамата Камітэта па справах рэлігій і нацыянальнасцяў пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.
– прыз Беларускага саюза тэатральных дзеячаў «Крыштальная Паўлінка» за яскравае таленавітае жыццё ў тэатры.

2003 – Падзяка Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі.
– дыплом
«За лепшую жаночую ролю» Міжнароднага тэатральнага фестывалю «Славянскія тэатральныя сустрэчы» (Гомель) - Кацярына Іванаўна ў аднайменным спектаклі па п’есе Л.Андрэева.

2004 – дыплом «За лепшую жаночую ролю» Міжнароднага тэатральнага фестывалю «Белая Вежа» (Брэст) – Лаура ў спектаклі «Бацька».
– Грамата Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі.

2005 - Міжнародная «Прэмія міру» Амерыканскага біяграфічнага інстытута.

2006 – прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне».

2007 – ордэн Францыска Скарыны.

2011 - Падзяка Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь.

2016 - Ганаровая грамата Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.
- ганаровае званне «Віцябчанін года».

2017 - Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

2019 - Нагрудны знак Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь «За ўклад у развіццё культуры Беларусі».

 

АСНОЎНЫЯ МІНУЛЫЯ РОЛІ

– Анютка («Улада цемры» Л.Талстога)
Чацвяртак («А світанкі тут ціхія...» Б.Васільева)

Інга («Салаўіная ноч» В.Яжова)
– Дачка («Зацюканы апостал» А.Макаёнка)

Каця («Маскоўскія канікулы» А.Кузняцова)
Паліна («Прахадны бал» Б.Рацэра, У.Канстанцінава)
Алелія («Алавяныя пярсцёнкі Альманзора» Т.Габэ)
Лёнушка («Лёнушка» Л.Лявонава)
Герда («Снежная каралева» Я.Шварца)
Катрын («Матухна Кураж і яе дзеці» Б.Брэхта)

Катрын («Восем закаханых жанчын» Р.Тама)
Ася («Пяты дзясятак» А.Бялінскага)
Ніка («Хуткія цягнікі» А.Паповай)

Данута («Клеменс» К.Саі)
С’юзэн («Апошняя просьба» А.Лаурынчукаса)
Каралева («Беласнежка і сем гномаў» Л.Усцінава, А.Табакова)
Оля («Стары дом» А.Казанцава)

Люська («Радавыя» А.Дударава)
Алена («Востраў Алены» Я.Шабана)
Аліса Фларынская («Плюшавая малпачка ў дзіцячым ложку» М.Яблонскай)
– Нэлі («Прыніжаныя і зняважаныя» паводле аднайменнага рамана Ф.Дастаеўскага)
– Маргарыта («Генры VI» У.Шэкспіра)
– Франка («Хам» Э.Ажэшкі)
– Бобі Мітчэл («Гэты страсна закаханы» Н.Саймана)
– Люба («Маскоўскі хор» Л.Петрушэўскай)
– Дорыс («Любоўнікі з Каліфорніі» Б.Слэйда)
– Эмілія
Макропулас («Рэцэпт Макропуласа» К.Чапека)
– Жанна д’Арк («Жанна» Ж.Ануя)
– Марлен Дзітрых («Марлен... Марлен…» Д.Мінчонка)
– Актрыса («Любоўны карагод» А.Шніцлера)

Ганна («Пад сонцам» В.Маслюка)
Тэкля («Зямля» паводле творчасці Якуба Коласа)

– Кацярына Іванаўна («Кацярына Іванаўна»  Л.Андрэева)
– Шарлота («Вішнёвы сад» А.Чэхава)
– Лаура («Бацька» А.Стрындберга)
– Марціна («Лекар мімаволі» Ж.-Б.Мальера)
– Васа («Васа» М.Горкага)

Зоя Мажарава («Апошнія сведкі» паводле аднайменнай мастацка-дакументальнай кнігі С.Алексіевіч)
Сесілі Робсан («Квартэт» Р.Харвуда)
Клара Цаханасьян («Візіт дамы» паводле п'есы Ф.Дзюрэнмата «Візіт старой дамы»)

РОЛІ Ў КІНО

– Алена («Запыт» («Другая восень»), 1971)
Дачка («Зацюканы апостал», 1983)
Ганна Карпілава («Плач перапёлкі», 1990)
Маці («Падзенне ўверх», 1998)

ПУБЛІКАЦЫІ

1. «Всё прожить – и чтобы сердце не разбилось» С.Окружной. – Минск: Харвест, 2003, 288 с.
2. Светлана Окружная. Вся жизнь без антракта. Библиогр.указатель. – Минск: Нац.библиотека Беларуси, 2011, 91 с.
3. Акружная Святлана Арцёмаўна // Тэатральная Беларусь: энцыклапедыя: у 2 т./ пад агул.рэд. А.В.Сабалеўскага. – Мінск, 2002. – Т.1. – С.23–24.
4. «Светлана Окружная: сердце стачивая в кровь» Т.Катовіч. - Электронны зборнік матэрыялаў Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі  «Женский подвиг в истории Беларуси. 1917-2017 годы», Віцебск, 26.10.2017. (Чытаць)
5. «Дыялектыка душы» С.Буткевіча.- «Віцебскі рабочы», 01.01.1977.
6. «Сцэнічныя вобразы актрысы» Ю.Сохара.- «Звязда», 13.02.1982. (Чытаць)
7.  «Роля» Т.Катовіч.- «Віцебскі рабочы». - 08.01.1988. (Пра ролю Фларынскай у спектаклі «Плюшавая малпачка ў дзіцячым ложку» М.Яблонскай).
8.  «Закон прыродны, закон чалавечы» У.Мальцава. - «Літаратура і мастацтва», 10.08.1990. (Пра ролю Франкі ў спектаклі «Хам» Э.Ажэшкі).
9. «Усё мінае і ўсё настае» Т.Катовіч.- «Віцебскі рабочы», 06.12.1991. (Пра ролю Дорыс у спектаклі «Любоўнікі з Каліфорніі» Б.Слэйда).
10. «І сапраўды – Святлана» Б.Бур’яна.- «Тэатральная Беларусь», 1994, №1, с.36–39.
11. «Фартуна Акружной без сродку Макропуласа» Ю.Іваноўскага. - «Культура», 18.04.1997.
12. «Жаваранак для Радзімы» Т.Катовіч.- «Літаратура і мастацтва». – 10.05.1997.
13. «Дзень і ноч у кампаніі загадкавай асобы» Т.Катовіч.- «Мастацтва»,1999, №3, с.8-9. (Пра ролю Марлен у спектаклі «Марлен... Марлен...» Дз.Мінчонка).
14. «Марлен і яе двайнік» Ю.Іваноўскага. - «Культура», 30.01.1999. (Чытаць)
15.  «Витебская Жанна д’Арк» В.Поликаниной. - «Беларусь», 2001, №9, с.39–41.
16. «Імгненні зіхоткага лёсу» В.Грыбайлы. - «Літаратура і мастацтва», 27.01.2012. (Чытаць)
17. «Успаміны пра будучыню?» К.Дружковай. - «Народная газета». 04.12.2007. (Чытаць) 
18.  «Актрыса і чалавек з вялікай літары» Ю.Іваноўскага. - «Віцьбічы».- 31.01.2017 . (Чытаць)

19. «Дитя света. Нароная артистка Беларуси Светлана Акружная отметила 50-летие творческой деятельности» В.Пепеляева. - Народная газета, 24.02.2020.

ГАЛЕРЭЯ


Джулія
(
«Шукаем тэнара!»)

Анютка
(
«Улада цемры»)

 

Франка
(
«Хам»)


Марлен Дзітрых
(«Марлен... Марлен...»)

 

Жанна д’Арк
(«Жанна»)

Кацярына Іванаўна
(«Кацярына Іванаўна»)

 

Лаура
(«Бацька»)

Сесілі Робсан
(«Квартэт»)

 

Клара Цаханасьян
(«Візіт дамы»)

 

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

             
             

           

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка