СЦЭНІЧНЫЯ ЧЫТАННІ АДБЫЛІСЯ. ВЫНІКІ ПАДВЕДЗЕНЫ.

Як мы ўжо паведамлялі, 15-16 мая ў тэатральнай гасцёўні Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Якуба Коласа адбыўся гарадскі конкурс “Сцэнічныя чытанні “Школьны тэатр-21”. 13 творчых калектываў прадставілі на суд прадстаўнічага журы на чале з народнай артысткай Беларусі Святланай Акружной свае пастаноўкі. Да выбару літаратурнага матэрыялу кіраўнікі школьных тэатраў падышлі па-рознаму. Адны пайшлі больш простым шляхам, прапануючы сваім удзельнікам вядомыя, хрэстаматыйныя творы, іншыя  стварылі ўласны, аўтарскі драматургічны матэрыял. Хто ж стаў пераможцам сёлета? Назавем лаўрэатаў і дыпламантаў конкурсу.

Галоўны прыз быў уручаны узорнай студыі “Дарослыя дзеці” гімназіі № 8 (кіраўнік Аляксандра Раманава) за аўтарскі спектакль “Пра мужыка, які на неба лазіў”. Так высока ацэнены гэты складаны, філасофска-метафарычны твор, заснаваны на беларускім фальклорным матэрыяле і разам з тым актуальны, цікавы сваёй сучаснай праблематыкай. Гэтая ж пастаноўка атрымала дыплом “За лепшую работу мастака-пастаноўшчыка”.

Дыпломы і прызы за I месца атрымалі два сцэнічныя калектывы. Адзін з іх –тэатральная студыя школы № 23 (кіраўнік Мікалай Бандарэнка) за вострую, алегарычную пастаноўку “Птушыны суд” Сяргея Кавалёва па матывах казак Уладзіміра Караткевіча.. Выканаўцы змаглі данесці з’едлівы, дасціпны гумар, закладзены ў творах нашага беларускага класіка. Спектакль адрознівае і добры акцёрскі ансамбль. Першае месца таксама ў тэатральнага гурта “Пігмаліён” СШ № 35 (кіраўнік Вольга Клімовіч), які паказаў спектакль “Пакінутае дзіця” па апавяданню Алены Масла, які закранае маральную, сямейную праблематыку. Тэмы сіроцтва, дзіцячай адзіноты, якія чырвонай ніткай праходзіць праз увесь спектакль, нікога з гледачоў не пакінулі абыякавым. Ну а выканаўца цэнтральнай ролі Вікторыя Карпушэнка атрымала дыплом за яскравы дэбют. Калектыў таксама адзначаны за лепшае музычнае афармленне.

Дыпломы і прызы за II месца атрымалі тэатральная студыя СШ № 2 (кіраўнік Алена Іванова) за драму “Не пакідай мяне” Аляксея Дударава і студыя “Перазагрузка” Віцебскага гарадскога цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі (кіраўнік Наталля Шлімакова) за спектакль-прыпавесць “Вельмі стары сеньёр з вялізнымі крыламі” Андрэя Курэйчыка па апавяданню Г.Маркеса. У Наталлі Шлімаковай таксама дыплом “За лепшую рэжысёрскую работу”.

Ш месца падзялілі таксама два калектывы –  “Шкаляр” СШ № 22 за аўтарскі спектакль “Медальён і “Арлекін” СШ № 3 за казку Ягора Конева “Адважныя парсючкі”. Варта адзначыць, што кіруюць абодвума калектывамі супрацоўнікі літчасткі Коласаўскага тэатра – Алесь Замкоўскі ды Юрый Іваноўскі. “Медальён” таксама адзначаны як “Лепшы спектакль для юнацтва”.

Дыпломам глядацкіх сімпатый узнагароджаны калектыў “Прэм’ера” гімназіі № 1 (кіраўнік Таццяна Быкава) за аўтарскі спектакль “Багатая спадчынніца”, а спецыяльным прызам віцебскай абласной арганізацыі Беларускага саюза тэатральных дзеячаў адзначана студыя “Крыніцы” СШ № 31 за ўвасабленне “Апошняга шанца” Васіля Быкава.

   Былі адзначаны і асобныя выканаўцы. Дыпломы “За лепшую галоўную жаночую ролю” атрымалі  Кацярына Знудава за вобраз Бакасі ў спектаклі “Адважныя парсючкі” (СШ № 3) і Ганна Сініцкая за вобраз Зайца ў спектаклі “Птушыны суд” ( СШ № 23). Выканаўцамі лепшых галоўных мужчынскіх роляў прызнаны Аляксей Шаміч (Арыстарх Генрыхавіч у спектаклі “Багатая спадчынніца”, гімназія № 1) і Даніла Катовіч (“Не  пакідай мяне”, СШ № 2).

За лепшую мужчынскую ролю другога плана дыпломы атрымалі Анатоль Сухаў (Халімон у спектаклі “Пра мужыка, які на неба лазіў”) і Станіслаў Лабусаў (айцец Гансага з “Вельмі старога сеньёра з вялізнымі крыламі”). За лепшую жаночую ролю другога плана – Эмы ў спектаклі “Багатая спадчынніца” адзначана Паліна Юшкоўская, такі ж дыплом атрымала і Алена Грунтова за ролю Маці ў пастаноўцы “Грыша, Грышка, Рыгор Аляксандравіч СШ № 28. 

І, нарэшце, за лепшы дэбют, апрача Вікторыі Карпушэнка, адзначаны Улляна Рудзеня з 46-й СШ (Рыгорка ў спектаклі “Я буду жыць!”) і Глеб Сыройкін з 28-й СШ (Грыша ў спектаклі “Грыша, Грышка, Рыгор Аляксандравіч”).

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

             
             

      

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка