ПРЭМ’ЕРА!!! «ЭКСТРАСЭНСЫ»

27 чэрвеня на коласаўскай сцэне адбудзецца прэм’ера спектакля «Экстрасэнсы» па п’есе Рыгора Горына «Феномены». Глядач упершыню убачыць у нашым тэатры (пара)нармальную камедыю.

П’еса выдатнага расійскага пісьменніка-сатырыка Рыгора Горына «Феномены» – гэта першы яго досвед у драматургіі. І дэбют атрымаўся  выдатным. У 1979 годзе, калі яна была створана, за яе адразу ўхапіўся Маскоўскі тэатр сатыры. А потым адбылося трыумфальнае шэсце камедыі па многіх сцэнах былой савецкай краіны. Рэжысёр-пастаноўшчык Коласаўскага тэатра Ірына Цішкевіч вырашыла перанесці дзеянне п’есы ў нашы дні, памяняўшы яе назву на больш сучасную – «Экстрасэнсы». Мастак-пастаноўшчык – Юлія Карымава.

Пра гэта і пра многае іншае, звязанае з будучым спектаклем, ішла гаворка на прэс-канферэнцыі, якая адбылася ў тэатры 19 чэрвеня. У ёй бралі ўдзел: рэжысёр-пастаноўшчык Ірына Цішкевіч, артыст, вядучы майстар сцэны Яўген Бераснеў (выканаўца ролі Клягіна) і заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Вячаслаў Грушоў (выканаўца ролі Іванова), кіраўнік літаратурна-драматычнай часткі тэатра Алесь Замкоўскі.

Ірына Цішкевіч.

Я доўга шукала п’есу накшталт «Памінальнай малітвы» Горына. Каб глядач увесь спектакль смяяўся, а ў канцы заплакаў. І мне Алесь Замкоўскі параіў чытаць іншыя творы гэтага аўтара. Я спыніла свой выбар на самай першай яго п’есе – «Феномены». П’есу я палюбіла з першага погляду, дакладней, з першага прачытання.Там ёсць некаторыя рэаліі нашага былога, савецкага жыцця, побыту, але мы іх прыбралі,  перанеслі дзею ў наш час, а таксама памянялі назву.

Асабліва мне спадабаўся фінальны маналог галоўнага героя, які надае п’есе трагікамедыйнае гучанне. Бо калі гледачы будуць толькі рагатаць, не думаць ні пра што сур’ёзнае, гэта дрэнна.

Мы вельмі хочам верыць, што хтосьці нам дапаможа, вырашыць нашы праблемы, таму ёсць шарлатаны, якія карыстаюцца нашай даверлівасцю.

Спектакль будзе ў нечым традыцыйны і разам з тым цікавы. Мне радасна глядзець на артыстаў, калі яны прыходзяць на рэпетыцыю. Яны пастаянна нешта прыдумваюць, нешта прапануюць. Я бачу іх зацікаўленасць, і ў мяне добра на душы.

Яўген Бераснеў.

П’еса актуальная і на сённяшні дзень. Калі паглядзець тэлебачанне, тэма экстрасэнсаў, людзей з унікальнымі здольнасцямі, не знікае з экрана. Значыць, ёсць і тыя, каму гэта патрэбна, хто верыць у іх цудадзейныя магчымасці.

Калі адбылося першае знаёмства з п’есай, мой герой Клягін мне адразу спадабаўся. Я яго супаставіў з Афоняй з вядомага фільма. Адкрыю невялічкі сакрэт: мой герой быццам бачыць скрозь сцены. Таму трэба было знайсці адпаведныя рухі, мантры, каб зрабіць гэта найбольш праўдзіва.

Рэпетыцыі былі цікавыя. Магчыма, яшчэ таму, што рэжысёр малады, прапануе цікавыя рэчы. Нас, артыстам, матэрыял зацікавіў. Веру, што ён зацікавіць і  гледача.

Мы запрашаем на камедыю. Большая частка гледачоў прыходзіць у тэатр, каб адпачыць, расслабіцца, атрымаць задавальненне. І яны яго атрымаюць.

Вячаслаў Грушоў.

Роля ў мяне асаблівая. Мой Іваноў – чалавек, які дапамагае іншым вырашаць іх праблемы. Яму падабаецца ўздзейнічаць на іншых людзей. Якім чынам? Ды проста пагаварыць па душах. Не ведаючы свайго таленту, ён стаў  «экстрасэнсам».

Чалавек не ведае сваіх сапраўдных здольнасцей, не ведае, на што ён здатны. Можа, гэта  вера ў самога сябе, у свае магчымасці?

Чакаем вас на прэм’еры!

Квіткі на спектакль «Экстрасэнсы»
можна набыць
у касе тэатра (тэлефон 62-63-81)
і на сайце KVITKI.BY.

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

             
             

      

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка