«ПЕРАБОР»: ЛЁГКАЯ КАМЕДЫЯ НА ВЯДОМУЮ ТЭМУ

1 кастрычніка, у нядзелю, а 18-й гадзіне, адбудзецца прэм’ерны паказ камедыі «Перабор» ў новым складзе. У 2011 годзе камедыя радавала віцебскага гледача. Зараз маладыя артысты нададуць спектаклю новы пікантны смак.

Спектакль па п’есе вядомага аўстрыйскага драматурга Херберта Бергера пабудаваны на знакамітым анекдоце: вяртаецца муж з камандзіроўкі... Здавалася б, што нічога навюткага на гэтакую збітую тэму прыдумаць немагчыма, а тым больш стварыць з гэтага цэлую пастаноўку на дзве дзеі. Але спектакль Міхася Краснабаева глядзіцца на адным дыханні. Следам за аўтарам ён абыгрывае ўсе магчымыя камічныя калізіі і становішчы.

Муж, памочнік віцэ-дырэктара буйной кампаніі, нечакана вяртаецца з камандзіроўкі і высвятляе, што ў шафе хтосьці схаваўся. Знойдзены «хлопчык» гадоў трыццаці назваўся каханкам суседкі. Ледзь пераканаўшы мужа, які няспынна хапаўся за рэвальвер, гэты кемлівы хлопец адправіўся дахаты і нечакана заспеў жонку ў сэксуальным уборы. А неўзабаве абвясціўся і канкурэнт. Абодва каханка назваліся "прамысловымі шпіёнамі", і гэта акалічнасць канчаткова заблытала ўсю справу.

Нямала крытыкі, напэўна, ўжо пралілося на п'есу Херберта Бергера. Але ёсць у гэтай амурнай гісторыі нешта авантурна-адрэналінавае, што надае смак перцу нашаму, парой такому прэснаму жыццю. Глядач прыйшоў адпачыць - і гэта цудоўна. Трэба ўмець выклікаць смех. А смешная на першы погляд п'еса «Перабор» падводзіць нас да неабыякавай высновы: здрадзіўшы блізкаму чалавеку, ты можаш сутыкнуцца з узаемнай нявернасцю. І ўсё завяжацца ў такi тугі вузел, што развязаць яго зможа толькі сапраўдная любоў.

Херберт Бергер (1932-1999) – вядомы аўстрыйскі пісьменнік, драматург і журналіст. Ён з’яўляецца прадаўжальнікам старой венскай традыцыі гратэскавых твораў, напоўненых чорным гумарам, і аўтарам прытчаў. Яго цікавіць раптоўнае ўварванне ірэальнасці ў рэчаіснасць. Пісьменнік быў удастоены літаратурнай прэміі «Франц-Тэадор Чокар» (1998), заснаванай аўстрыйскім ПЭН-цэнтрам.

Абноўлены склад артыстаў наступны: Аляксандр Базук (Філіп Дэбні), Арцём Блахін (Джон Валонэ), Яўген Лук’янаў (Боб Джэксан), Ірына Цішкевіч (Нэнсі Валонэ), Алена Шарэпчанка (Дораці Дэбні).

«Перабор» з новым складам выканаўцам адбудзецца
1 кастрычніка (18.00),
15 кастрычніка (18.00),
20 кастрычніка (19.00).

Чакаем вас у тэатры!

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

             
             

      

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка