ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ АРТЫСТ УЛАДЗІМІР СІВІЦКІ

Мы атрымалі сумную вестку... На 70-м годзе пайшоў з жыцця артыст Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа Уладзімір Афанасьевіч Сівіцкі. Гэта быў вельмі прыстойны, адказны, інтэлігентны, чулы, таварыскі чалавек са светлай душой. Яшчэ ў 70-90-я гады, працуючы на віцебскім тэлебачанні рэжысёрам, ён стварыў разам з літчасткай шэраг праграм, прысвечаных тэатру: «Арт-клуб», «Тэатральны сезон коласаўцаў».

У 2003 годзе Уладзімір Сівіцкі перайшоў на сталую працу акцёрам ў Коласаўскі тэатр. На працягу шасці год працаваў загадчыкам трупы, у апошні час артыстам драмы. Сярод створаных ім сцэнічных вобразаў: Маргарытаў («Позняе каханне» А.Астроўскага), Мюлер («Плошча Перамогі» А.Паповай), Апокін («Я чакаю сапраўднага мужчыну» паводле Э.Радзінскага), Мікола («Ліфт» Ю.Чарняўскай), Косця («Што баліць?» Л.Агулянскага), сеньёр Мантэкі («Рамэа і Джульета» У.Шэкспіра), Віктар («Восеньская саната» І.Бергмана), Толя («Пахавайце мяне за плінтусам» паводле П.Санаева), Жук-рагач («Казявачка» Т.Уфімцавай), Чыпалонэ («Прыгоды Чыпаліна» А.Бадуліна, А.Чутко).

Адміністрацыя і творчыя супрацоўнікі тэатра, артысты выказваюць глыбокія спачуванні родным і блізкім Уладзіміра Афанасьевіча.

Развітанне з Уладзімірам Афанасьевічам адбудзецца 12 верасня з 9.00 у глядацкім фае тэатра. Для яго прагучаць апошнія апладысменты... Пахаваны ён будзе ў сябе на Радзіме, на гарадскіх могілках Харошкі побач з г.Глыбокае Віцебскай вобласці.

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

             
             

      

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка