«ПАХАВАЙЦЕ МЯНЕ ЗА ПЛІНТУСАМ» – ПРЭТЭНДЭНТ НА НАЦЫЯНАЛЬНУЮ ТЭАТРАЛЬНУЮ ПРЭМІЮ

Восенню 2014 года пройдзе заключны этап III рэспубліканскага конкурса тэатральнага мастацва «Нацыянальная тэатральная прэмія». Удзел прымаюць 21 спектакль ад 18 тэатральных калектываў, адзін з іх прыватны. Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа прэзентуе трагікамедыю «Пахавайце мяне за плінтусам» паводле аднайменнай аповесці Паўла Санаева. Рэжысёр-пастаноўшчык - заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь, дырэктар - мастацкі кіраўнік Коласаўскага тэатра Валерый Анісенка.

Акрамя таго, у секцыі тэатраў драмы ўдзел прымаюць:
– Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Янкі Купалы («Пан Тадэвуш» па Адаму Міцкевічу);
– Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі («Раскіданае гняздо» Янкі Купалы);
– Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Максіма Горкага («Оракул?» Андрэя Макаёнка);
– Тэатр-студыя кінаакцёра Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» («Хто смяецца апошнім» Кандрата Крапівы);
– Драматычны тэатр Беларускай Арміі («Снежная каралева» паводле Ганса Хрысціяна Андэрсэна);
– Гарадзенскі абласны драматычны тэатр («Наш гарадок» Уайлдэра);
– Магілёўскі абласны драматычны тэатр («Фрэкен Жулі» Аўгуста Стрындберга);
– Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы («Над безданню ў іржы» Сэлінджэра);
– Мінскі абласны драматычны тэатр («Падобны да Стынга» Ірыны Пісьменнай);
– адзіны прыватны тэатральны калектыў – «Тэатр «Ч» («Дзяды» паводле Адама Міцкевіча).

У секцыі музычнага тэатра ўдзельнічаюць:
– Вялікі тэатр оперы і балета (оперы «Лятучы галандзец» Рыхарда Вагнэра, «Рыгалета» Джузэпэ Вердзі, балет «Вітаўт» Вячаслава Кузняцова);
– Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр (мюзікл «Софья Гальшанская» Уладзіміра Кандрусевіча).

У секцыі тэатра лялек за вышэйшую ўзнагароду спаборнічаюць:
– Беларускі дзяржаўны тэатр лялек («Ладдзя роспачы» паводле Уладзіміра Караткевіча, «Карлсан, які жыве на даху» паводле Астрыд Ліндгрэн);
– Гарадзенскі абласны тэатр лялек («Фауст. Сны». Інсцэніроўка А.Жугжды паводле Іагана Вольфганга Гётэ);
– Магілёўскі абласны тэатр лялек («Гамлет» Уільяма Шэкспіра);
– Брэсцкі абласны тэатр лялек («Самазванец» паводле Аляксандра Пушкіна);
– Мінскі абласны тэатр лялек «Батлейка» («Шматкі па закавулачках» Рыгора Остэра)
.

Для кожнай секцыі – асабістае журы. Пераможцы атрымаюць прызы, дыпломы і грашовыя прэміі.

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

             
             

      

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка