НОВЫ ГОД У ТЭАТРЫ. Р.S.

Вось і скончыліся калядныя і навагоднія святы! Нават не верыцца! Усім вядома: калі астатнія адпачываюць – работнікі культуры працуюць, прычым найбольш напружана. Тэатр імя Якуба Коласа не з’яўляецца выключэннем.

Непасрэдна перад Новым годам у Коласаўскім тэатры адбылася прэм’ера дзіцячага спектакля. Рэжысёр Міхась Краснабаеў паставіў пірацкі баявік. Гучыць даволі страшна, а насамрэч гэта добрая і забаўная гісторыя са шчаслівым фіналам. І называецца адпаведна – «Вясёлы Роджэр».

Марскія Ваўкі і Марскія Кошкі – даўнія ворагі. Абедзве каманды шукаюць клад на востраве Людаедаў, але і ў Кошак, і ў Ваўкоў – толькі па палове карты, на якой адзначана, дзе схаваныя каштоўнасці. Вось і змагаюцца мужныя піраты, а тут яшчэ і любоўная гісторыя: Юнга Ваўчок закахаўся ў Кацяня.

Ці знойдуць каманды клад? Як ім дапаможа мудрая Пацучыха? Глядзіце «Вясёлага Роджэра» і трымайце нос па ветру! Фотаздымкі са спектакля можна паглядзець у нашай Галерэі.

А пасля паказу спектакля ў тэатральным фае дзетак чакалі навагоднія персанажы – Гарэзлівы Кот (Юрась Цвірка), зайздрослівая Баба Яга (Юлія Крашэўская) і яе сябра Лесавік (Уладзіслаў Жураўлёў), самая добрая ў свеце Снягурка (Вікторыя Шамардзіна) і, канешне, галоўны герой чароўнага свята – Дзед Мароз (Пятро Ламан). Разам з казачнымі персанажамі дзеткі запальвалі ёлачку, танчылі, гулялі і проста радаваліся прыходу Новага года. Якім чынам адбывалася навагодняя дыскатэка ў Коласаўскім тэатры, можна паглядзець на гэтых фотаздымках.

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

             
             

      

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка