НАРОДНАЙ АРТЫСТЦЫ СВЯТЛАНЕ АКРУЖНОЙ АБ’ЯЎЛЕНА ПАДЗЯКА ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

3 мая Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь Андрэй Кабякоў па даручэнню кіраўніка дзяржавы ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды заслужаным людзям краіны. Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа прадстаўляла народная артыстка Беларусі Святлана Арцёмаўна Акружная, якая сёлета адзначыла сваё 70-годдзе. Ёй была аб’яўлена Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Так было адзначана яе высокае прафесійнае майстэрства, значны асабісты ўклад ў развіццё беларускага тэатральнага мастацтва, шматгадовае адданае служэнне тэатру імя Якуба Коласа.

На працягу свайго вялікага і плённага творчага жыцця Святлана Арцёмаўна была ўганаравана многімі важкімі ўзнагародамі. Сярод іх – медаль і ордэн Францыска Скарыны, прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне», прэмія імя З.Тусналобавай-Марчанка «За мацярынскую мужнасць», імянны прыз беларускага саюза тэатральных дзеячаў «Крыштальная Паўлінка».

Калектыў Коласаўскага тэатра віншуе Святлану Арцёмаўну з заслужанай узнагародай, жадае ёй моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, духоўнай моцы, творчага імпэту, жыццёвага аптымізму!

 

Добавить комментарий

Положение
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

АЦАНІЦЕ РАБОТУ НАЦЫЯНАЛЬНАГА АКАДЭМІЧНАГА ДРАМАТЫЧНАГА ТЭАТРА ІМЯ ЯКУБА КОЛАСА
НА ПАРТАЛЕ
РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ ЯКАСЦІ АКАЗАННЯ ПАСЛУГ І АДМІНІСТРАЦЫЙНЫХ ПРАЦЭДУР
АРГАНІЗАЦЫЯМІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

                    

                    

              

 

 

X