МОНАСПЕКТАКЛЬ «НЕЗАГОЙНАЯ РАНА» НА ФЕСТЫВАЛІ «ТЕАТРАЛЬНОЕ ВЕЧЕ» Ў ВЯЛІКІМ НОЎГАРАДЗЕ

15 снежня монаспектакль «Незагойная рана» прыняў удзел у Міжнародным тэатральным фестывалі «Театральное вече», прысвечаным 75-годдзю вызвалення Вялікага Ноўгарада (Расія) ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Творчая работа вядучага майстра сцэны Коласаўскага тэатра Зінаіды Гурбо была паспяхова паказана на сцэне Наўгародскай абласной філармоніі імя А.С.Арэнскага, якая знаходзіцца на тэрыторыі наўгародскага Крамля.

Спектакль-споведзь створаны паводле твораў Васіля Быкава «Незагойная рана», Янкі Брыля «Memento mori», Уладзіміра Караткевіча «Балада смяротнікаў». У кожным з іх паказаны горкія вынікі, наступствы чорнай фашысцкай навалы, якая прайшла праз Беларусь. Мастак-пастаноўшчык Андрэй Жыгур.

Перад паказам спектакля ў размове з журналістамі Зінаіда Міхайлаўна зазначыла:

- Гэты спектакль задумваўся не адмыслова, проста мая душа папрасіла чагосьці асаблівага. А гэтыя тры творы – ад дыяментаў беларускай літаратуры, гэта ў нас школьная праграма. І мне захацелася дапамагчы чытачам адчуць гэтыя творы. Тэма мяне захапіла з галавой. Думка мая простая, мы павінны не забываць тое, што было, захоўваць тое, што ёсць. Я і цяпер без слёз і дрыготкі не магу думаць пра тое, як можна было гэта ўсё перажыць. Гэтыя старонкі гісторыі напісаны крывёй людзей.

Спектакль праходзіў на беларускай мове, але гэта стала не перашкодай для ўспрымання твора расійскімі гледачамі, а наадварот - дадатковым мастацкім сродкам, бо паўнавартасна перадаць пакуты беларусаў у гады вайны можна толькі роднай мовай.

...Гледачы доўга трымалі актрысу на сцэне, неаднаразова гучалі шчырыя водгукі: «Брава!».

Больш падрабязна прачытаць пра ўдзел Коласаўскага тэатра ў фестывалі «Театральное вече» можна ў артыкулах:
- «Актриса Зинаида Гурбо: «Наша история написана кровью. Как мы можем её забыть?» («53 новости»)
- «Новгородцам покажут моноспектакль из Витебска «Незаживающая рана» («Новгородские ведомости»)
- «Помните нас: трепетная и пронзительная элегия о павших и несломленных» (сеткавае выданне «ВНовгороде.ру»)

      

  

  

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

             
             

      

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка