«КОШКІ-МЫШКІ» НА КОЛАСАЎСКАЙ СЦЭНЕ

25 ліпеня а 19-й гадзіне на малой сцэне тэатра імя Якуба Коласа адбудзецца грамадскі паказ спектакля «Кошкі-мышкі» па аднайменнай п’есе ўкраінскага драматурга Аляксандра Марданя. Рэжысёр – Юрый Лізянгевіч. Спектаклі 26 і 27 ліпеня - адмяняюцца!

Нішто так не цікавіць людзей, як асабістыя ўзаемаадносіны. Тым больш, калі раскрываюцца таямніцы паміж самымі блізкімі людзьмі. Напрыклад, паміж дзвюма сёстрамі. Актрыса Тамара і перакладчыца Таццяна шмат перажылі разам і, здаецца, усё ведаюць адна пра адну. Але дадаць нечаканых фактаў у спакойнае жыццё гатова журналістка Лена, якая пад выглядам масажысткі дазнаецца пра многае, у тым ліку для таго, каб раскрыць сваім праўду чытачам пра знакамітасцей… Але каму патрэбна такая «праўда»?

Пад час гульні ў «кошкі-мышкі» тры гераіні неаднаразова мяняюцца ролямі. І задаюцца пытаннямі. Ці можна дараваць здраду? І як адрозніць яе ад прадажніцтва? Што пераможа ў выніку: розум ці пачуцці? Ці будзе шчаслівы канец?

«Гісторыя прыдуманая. Супадзенні выпадковыя.» – пазначае Аляксандр Мардань пад назвай п'есы. «Ну-ну…» – думаем мы, гледзячы, як хлусяць адна адной сёстры, як плачуць ад шчасця і смяюцца ад болю…

У спектаклі можна заўважыць элементы псіхалагічнай драмы, іранічнай камедыі і нават дэтэктыву… Дарэчы, сам аўтар абазначыў жанр п’есы як скандал без антракта.

У ролі Таццяны – артыстка Тамара Кабяк. Ролю Тамары выконвае заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Таццяна Ліхачова. У ролі Лены – Юлія Крашэўская.

Запрашаем на прагляд новай пастаноўкі!

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

             
             

      

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка