КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР ЗАКРЫВАЕ 91-ы СЕЗОН ПРЭМ’ЕРАЙ «ДАРОСЛЫЯ ДЗЕЦІ»

Гісторыя кахання на дзве дзеі – так пазначаны жанр новага спектакля коласаўцаў «Дарослыя дзеці» па п’есе амерыканскага драматурга Леанарда Герша «Гэтыя вольныя матылькі». Але гісторыя гэта не столькі пра каханне ў яго звыклым разуменні, колькі пра чалавечае жыццё і складаныя стасункі людзей, чыімі ўчынкамі загадвае Любоў у самых розных праявах.

Спектаклем «Дарослыя дзеці» Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа закрывае свой 91-ы сезон.

Пастаноўка адрасаваны моладзевай аўдыторыі. Але і старэйшаму пакаленню будзе цікава пабываць на спектаклі, хаця б для таго, каб лепш зразумець сваё дзіця і па-сучаснаму зірнуць на вечна актуальную праблему бацькоў і дзяцей…

Ён – звычайны амерыканскі тынэйджар Дональд, які вырашыў пажыць адзін, каб даказаць маці сваю незалежнасць. Яна – яго дзевятнаццацігадовая суседка Джыл, якая паспела выскачыць замуж, а праз шэсць дзён збегчы ад мужа. Яна шалапутная, балбатлівая, неахайная і легкадумная. Марыць стаць актрысай любым спосабам. Яе ідэалы – раскоша, поспех, амбіцыі. Яна жыве па прынцыпу вольнага матылька, задавальняючы толькі свае жаданні, ні на хвіліну не задумваючыся пра іншых.

Гэта спектакль, на які сапраўды варта прыйсці, па магчымасці, усёй сям'ёй. Яго стваральнікі звяртаюцца не да ўзроставых, а да вечных праблем: у чым складаецца воля; ці трэба сваёй апекай атачаць дзіця; што з'яўляецца ў жыцці галоўным; як пад напорам жыццёвых няшчасцяў не згубіць шчырасці і дабрыні. Героям п'есы знайсці адказы на ўсе гэтыя пытанні дапамагае Любоў…

Пастаноўка і музычнае афармленне заслужанага дзеяча мастацтваў Расійскай Федэрацыі Юрыя Пахомава. Сцэнаграфія і касцюмы Святланы Макаранка. Пластыка Дзіяны Юрчанка.

У спектаклі занятыя заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Таццяна Ліхачова (місіс Бэйкер), артысты Раман Салаўёў (Дональд), Анастасія Рэўчанка (Джыл), Аляксандр Базук (Ральф Осцін).

Прэм’ера адбудзецца 30 ліпеня 2017 года, а 18-й гадзіне.
Сачыце за афішай!

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

             
             

      

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка