КОЛАСАЎЦЫ НА ФЕСТЫВАЛІ «СЛАВЯНСКІЯ ТЭАТРАЛЬНЫЯ СУСТРЭЧЫ» Ў РАСІЙСКІМ БРАНСКУ

У самым разгары XXI міжнародны фестываль «Славянскія тэатральныя сустрэчы», які праходзіць у расійскім Бранску з 20 па 31 мая. На сцэне Бранскага дзяржаўнага тэатра драмы імя А.К.Талстога коласаўцы паказалі трагікамедыю «Пахавайце мяне за плінтусам» Паўла Санаева ў пастаноўцы Валерыя Анісенкі, дырэктара – мастацкага кіраўніка тэатра. Расійскія гледачы ўспрынялі пастаноўку з цікавасцю.
Разам з коласаўцы ў фестывалі ўдзельнічалі Севастопальскі акадэмічны рускі драматычны тэатр, Літаратурны тэатр Алега Папова (Санкт-Пецярбург), Бранскі абласны тэатр лялек, Тэатр «Самарская плошча», Арлоўскі дзяржаўны тэатр для дзяцей і моладзі, Гомельскі абласны драматычны тэатр, Ліпецкі драматычны тэатр, Республіканскі тэатр беларускай драматургіі і іншыя творчыя калектывы…
Больш падрабязна з фестывалем «Славянскія тэатральныя сустрэчы» можна пазнаёміцца:
– на сайце Бранскага дзяржаўнага тэатра драмы імя А.К.Талстога
Добавить комментарий