КОЛАСАЎЦЫ ЕДУЦЬ НА «М.@RT.КОНТАКТ»

З 21 па 27 сакавіка ў Магілёве пройдзе тэатральны тыдзень «М.@rt.контакт» па старонках Міжнароднага маладзёжнага форуму «М.@rt.контакт». 8 спектакляў беларускіх творчых калектываў будуць паказаны на сцэнічных пляцоўках Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра і Магілёўскага абласнога тэатра лялек. 24 сакавіка Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа прадставіць гледачу спектакль «Метро».

Акрамя коласаўцаў, у тэатральным тыдні возьмуць удзел Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі (Мінск), Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы імя Ленінскага камсамола Беларусі, Гомельскі гарадскі маладзёжны тэатр, Магілёўскі абласны драматычны тэатр, Магілёўскі абласны тэатр драмы і камедыі імя В.Дуніна-Марцінкевіча (г.Бабруйск) і Магілёўскі абласны тэатр лялек.

Спектакль «Метро», цёмная гісторыя са святлом у канцы тунэля па п’есе сучаснага беларускага драматурга Аляксандра Савухі, з’явіўся ў рэпертуары Коласаўскага тэатра ў жніўні 2020 года і адразу заваяваў прыхільнасць і цікавасць з боку віцебскага гледача. У мясцовым і рэспубліканскім друку з’явіліся станоўчыя водгукі на прэм’еру.

Паставіў спектакль малады беларускі рэжысёр Андрэй Жыгур. У мінулым годзе ён стаў пераможцам Рэспубліканскага конкурсу рэжысёрскіх эксплікацый, па выніках якога і з’явілася пастаноўка п’есы «Метро» на коласаўскай сцэне. Гэта яго дэбютная работа.

Дагэтуль ён быў вядомы як паспяховы мастак-сцэнограф не толькі ў Віцебску, але і за яго межамі Андрэй Жыгур з’яўляецца і аўтарам сцэнаграфіі ды касцюмаў да спектакля. Музычнае афармленне стварыў Аляксандр Крыштафовіч.

У спектаклі занятыя заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Георгій Лойка, вядучыя майстры коласаўскай сцэны Анжаліка Баркоўская і Пятро Ламан, артысты Арцём Герак, Уладзіслаў Жураўлёў, Дзмітрый Каваленка, Аляксандр Казлоў.

 

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

             
          

           

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка