«ХРЫСТОС ПРЫЗЯМЛІЎСЯ Ў ГАРОДНІ». ПРЭМ'ЕРА

Перад адкрыццём сезону Коласаўскі тэатр прэзентуе прэм’еру – спектакль «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» паводле твораў Уладзіміра Караткевіча. Рэжысёр - Міхась Краснабаеў.

У сярэдзіне XVI стагоддзя беларускі шкаляр Юрась Братчык (Дзмітрый Каваленка, Міхась Краснабаеў) ступае на шлях барацьбы са сквапнасцю і зайздрасцю, здрадай і забойствам, жорскасцю і глупствам. Народны Хрыстос кахае, стварае «цуды», аддана любіць сваю Радзіму, змучаную і абрабаваную. У пратэсце супраць несправядлівасці за ім ідуць людзі: «… хто б ты ні быў, ты з намі ў адну дуду дзьмеш, аднолькавыя поршні носіш, галадаеш як мы. Даў ты нам хлеб. І яшчэ… даў ты нам веру… Павінен быў ты прыйсці!».

З махляра і валацугі Юрась Братчык ператвараецца ў мысляра, пакутніка, праўдашукальніка. І ў рэшце рэшт спасцігае непахісную ісціну: «…умацуйся ў мужнасці сваёй, сурова сей пасеў свой, не давай яго затаптаць, не спадзявайся, што лёгка аддадуць праўду. Чакай кожную хвіліну бойкі і плахі. Вось - вера. А іншай няма».

У спектаклі занятая большая частка коласаўскай трупы. Здымкі са спектакля можна зірнуць тут.

Спектакль «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» адбудзецца 8 верасня а 19-й гадзіне.
Шчыра запрашаем наведаць тэатр у дзень прэм’еры спектакля!

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

             
             

      

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка