ГОСЦІ НА КОЛАСАЎСКІМ СВЯЦЕ

Радасна, калі на свята прыязджаюць госці!

Перад прэм’ерай спектакля «Сымон-музыка», на урачыстым сходзе тэатра, кансультант аддзела прафесійнага мастацтва ўпраўлення мастацтваў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Кацярына Панамарова ўручыла коласаўцам узнагароды Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Дырэктар Аляксандр Старых пазнаёміў Кацярыну Валер’еўну з тэатрам.

Рэжысёр-пастаноўшчык спектакля «Сымон-музыка», мастацкі кіраўнік тэатра Міхась Краснабаеў і кіраўнік літаратурна-драматычнай часткі Алесь Замкоўскі ўручылі запрашальныя квіткі на прэм’еру шчаслівым пераможцам розыгрышу.

Даўно да нас не завітвалі супрацоўнікі Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа. Сёлета яны, вядома, не маглі прамінуць такую знакавую для тэатра і культурнай грамадскасці Беларусі падзею. Музейшчыкі прывезлі з сабой выставу «Якуб Колас. Жыццё і творчасць», прысвечаную 100-годдзю напісання паэмы «Сымон-музыка», якая будзе экспанавацца ў адным з фае тэатра да 30 лістапада для ўсіх нашых гледачоў.

Непасрэдна перад спектаклем гледачы прэм’еры з цікаўнасцю глядзелі на стэнды выставы, рукапісы знакавай ліра-эпічнай паэмы, фотаздымкі са спектакляў па творах Якуба Коласа. Тэатральную атмасферу дапаўнялі чароўныя гукі ліры. Па-майстэрску іграў на ўнікальным беларускім інструменце вядомы віцебскі рэканструктар Макар Бабенка.

Пасля ўступнага слова Алеся Замкоўскага пачаўся спектакль. Гісторыя Сымона, пераказаная, пераасэнсаваная сённяшнімі творцамі тэатра, загучала надзвычай актуальна. Стары (народны артыст Беларусі Тадэвуш Кокштыс) вёў маладога юнака (Дзмітрый Каваленка) шляхам Сымона-музыкі, Сымона-беларуса... Зонгі-маналогі і пластычныя эцюды, мелодыі скрыпкі і галасы званоў, аўтографы Якуба Коласа на вялізным экране закручваліся ў кола часу, у кола жыцця... Зала доўга трымала коласаўцаў на сцэне гучнымі апладысментамі.

Пасля прэм’еры на сцэну выйшла Зінаіда Камароўская, дырэктар літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь. Яна асабіста павіншавала ўвесь тэатр з тым, што пасля шматгадовага перапынку ў Коласаўскім тэатры зноў загучалі бессмяротныя радкі Якуба Коласа, уручыла творчаму калектыву Падзяку музея за сцэнічнае ўвасабленне паэмы «Сымон-музыка», каштоўныя падарункі.

Міхась Краснабаеў перадаў у фонды музея інсцэніроўку паэмы, праграмку і афішу спектакля – з подпісамі коласаўцаў.

Фотаздымкі са спектакля «Сымон-музыка» можна пабачыць у Галерэі сайта.

Наступны прэм’ерны паказ «Сымона-музыкі» -
12 снежня, а 19-й гадзіне.
Квіткі можна набыць у касе тэатра (тэлефон
+375 212 62-63-81)
ці на сайце КВІТКІ.БАЙ.

Сачыце за афішай!

Любіце Коласаўскі тэатр, як ён любіць вас!

  

   

   

        

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

             
             

      

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка