УЗНАГАРОДЫ ў 92-і ДЗЕНЬ НАРАДЖЭННЯ ТЭАТРА

Як прыемна атрымліваць падарункі ў дзень нараджэння!
Ва ўрачыстым сходзе калектыву Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа, прысвечаным 92-й гадавіне заснавання тэатра, разам з дырэктарам Аляксандрам Старых і мастацкім кіраўніком Міхасём Краснабаевым словы віншавання выказвала кансультант аддзела прафесійнага мастацтва ўпраўлення мастацтваў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Кацярына Панамарова. Яна ўручыла коласаўцам прыемныя ўзнагароды - за высокае прафесійнае майстэрства і значны асабісты ўклад у развіццё беларускага тэатральнага мастацтва.
Падзякі Міністра культуры Рэспублікі Беларусь былі аб’яўленыя юрысконсульту Наталлі Паліўкінай, вядучаму бухгалтару Наталлі Дзямешка, артыстам Арцёму Гераку і Дзмітрыю Каваленку. Граматай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь узнагароджаны артыст Яўген Лук’янаў. Ганаровай граматай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь узнагароджаныя артысткі, вядучыя майстры сцэны Юлія Крашэўская і Ніна Обухава.
Дырэктар Аляксандр Старых уручыў Ганаровую грамату Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў артыстцы, вядучаму майстру сцэны Раісе Грыбовіч.
У адрас калектыву гучала шмат шчырых пажаданняў - здароўя, натхнення, добрага сямейнага жыцця, вернасці роднаму тэатру... Хай так і будзе!
Добавить комментарий