ГОМЕЛЬСКІ ТЭАТР ПАРАДУЕ ВІЦЕБСК ЦІКАВЫМІ ПАСТАНОЎКАМІ

З 25 па 27 красавіка на коласаўскай сцэне адбудуцца гастролі Гомельскага абласнога драматычнага тэатра. Госці з горада над Сожам пакажуць віцебскім гледачам тры пастаноўкі. Першая з іх – камедыя «Жаночае шчасце», напісаная вядомай расійскай пісьменніцай Людмілай Уліцкай.

Гісторыя сямейных адносін створана яшчэ пад канец 80-х гадоў мінулага стагоддзя. Гэты твор аказаўся непадуладным часу, і героі п'есы цалкам камфортна адчуваюць сябе і на сучаснай сцэне. Гераіня спектакля — Эсфір — захавальніца сямейнага ачагу, якая жыве памяццю пра мінулае, пра непарушныя сямейныя традыцыі і парадкі. Яна вырашае «правільна» ажаніць сына і прывозіць з Бабруйска Соню — дзяўчыну з габрэйскай сям'і. Аднак планы главы сям’і знаходзяцца пад пагрозай — рэчаіснасць супраціўляецца старым парадкам. Гісторыя «бацькоў і дзяцей» падаецца стваральнікамі спектакля з добрай усмешкай.

Спектакль «Жаночае шчасце» віцебскі глядач убачыць 25 красавіка. Пачатак а 19-й гадзіне.

Наступным днём, 26 красавіка ў той жа час вы сустрэнецеся з героямі камедыі французскага драматурга Рафі Шарта «Маю жонку завуць Морыс», якая з поспехам ідзе ў 35 краінах свету. У Беларусі ж пастаўлена ўпершыню.

Галоўная гераіня – Катрын вырашыла, што, нарэшце, знайшла мужчыну сваёй мары – багаты і галантны Жорж Буфон не такі брутальны, як яе жаніх Рожэ. Да таго ж Жорж круціцца ў артыстычных колах Парыжа і абяцае не толькі з ёй ажаніцца, але і зрабіць з яе кіназорку. Аднак усё атрымліваецца зусім не так! Жорж вынаходліва ўмее пудрыць мазгі, і з гэтым Катрын давядзецца разабрацца.

27 красавіка а 19-й гадзіне вы ўбачыце музычную камедыю выдатнага польскага камедыёграфа XIX стагоддзя Аляксандра Фрэдры «Дамы і гусары». Гэта гісторыя пра тое, як стары гусар і яго сябры, якія праводзяць пасля кровапралітных бітваў водпуск у халасцяцкіх забавах, уцягваюцца ў любоўныя інтрыгі, створаныя цудоўнымі дамамі. Стваральнікі спектакля прапануюць успомніць гледачам пра забыты дух рыцарства, пра гонар і шляхетнасць, пра праўдзівую жаночую прыгажосць і пра сапраўдную мужнасць. А тое, як героі спектакля выблытваюцца з мешаніны бясконцых камедыйных сітуацый, мітусні і блытаніны, зробіць тэатральны вечар яркім і незабыўным для гледачоў.

Госці з Гомеля з нецярплівасцю чакаюць вас на спектаклях!

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

             
             

      

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка