ГЕНАДЗЮ ГАЙДУКУ – 55!

Генадзю Гайдуку, вядучаму майстру сцэны Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа, 22 верасня спаўняецца 55 год. Узрост важкі, і грунтоўныя тыя здабыткі, якія маюцца ў творчым багажы папулярнага і вядомага ў Беларусі акцёра. Генадзь Іосіфавіч вылучаецца ў коласаўскай трупе высокім прафесіяналізмам, сцэнічнай абаяльнасцю, працавітасцю. Усе даручаныя ролі выконвае з вялікім майстэрствам.

Прыгадаем хаця б некаторыя з найбольш значных вобразаў, створаных Генадзем Гайдуком на коласаўскай сцэне. Гэта Адуванчык («Радавыя» А.Дударава), Мурашка («Мудрамер» М.Матукоўскага), Блэз («Блэз» К.Манье), Хлестакоў («Рэвізор» М.Гогаля), Ундзу («Жураўлінае пяро» Д.Кінасіты), Гардунья («Віват, каханне, або Помста млынара» паводле П.дэ Аларкона), Малодшы брат, Старэйшы брат («Дацкая гісторыя» А.Шапіры паводле Г.-Х. Андэрсена), Марк («Шагал… Шагал…» У.Драздова), Освальд («Грахі бацькоў» Г.Ібсена), Суцін («Мадам Боншанс» У.Драздова), Айбаліт («Доктар Айбаліт» В.Карастылёва, Р.Быкава), Зюзя-Зімавіца («Вядзьмарка і дыназаўрык» А.Якімовіча), Эйнштэйн («Прывітанне, Альберт!» Ю.Сохара), спадар Ламадон («Дыліжанс» Л.Філатава па матывах Гі дэ Мапасана) і многія іншыя. Творчы дыяпазон артыста надзвычай шырокі, здаецца, што яму падуладны самы складаны драматургічны матэрыял.

На сёння Генадзь Іосіфавіч Гайдук – адзін з найбольш запатрабаваных акцёраў коласаўскага тэатра. Зараз ён працуе над вобразамі Эрыка Ларсена ў «Загадкавых варыяцыях» Э.-Э.Шмітта і Незнаёмца ў «Бездані» П.Адамчыкава паводле п’есы Р.Брэдберы «Чыкагская бездань».

Віншуем выдатнага артыста з днём нараджэння і жадаем творчага плёну, новых цікавых роляў, бадзёрасці духу і здзяйснення усяго задуманага!

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

             
             

      

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка