«ЭКСТРАСЭНСЫ» ВЫЙШЛІ НА СЦЭНУ! ПРЭМ’ЕРА АДБЫЛАСЯ!

Унікальнае відовішча зладзілі на вялікай сцэне артысты-коласаўцы! Прэм’ера (пара)нармальнай камедыі «Экстрасэнсы» прайшла пры поўнай зале!
Ці ёсць увогуле паранармальныя з’явы ў свеце? Вы верыце ў тое, што чалавек здольны бачыць скрозь сцены, чытаць думкі іншых, перамяшчаць прадметы? Новы спектакль па п’есе вядомага расійскага драматурга і кінасцэнарыста Рыгора Горына адкажа на гэтыя пытанні!
Гледачы прэм’ернага паказу спектакля «Экстрасэнсы» (у тым ліку пераможцы традыцыйнага розыгрышу запрашальных квіткоў) упэўніліся, што каханне і любоў здольныя абудзіць у чалавеку не толькі спагаду, дабрыню, самаахвярнасць, але і сапраўдныя звышздольнасці.
Наступны паказ (пара)нармальнай камедыі «Экстрасэнсы» адбудзецца
19 ліпеня, а 19-й гадзіне.
Квіткі можна набыць
у касе тэатра (тэлефон 62-63-81)
або на сайце КВІТКІ.БАЙ!
Чакаем вас у Коласаўскім тэатры!
Фота - з прэм’ернага паказу спектакля.
Добавить комментарий