ДЫРЭКТАР КОЛАСАЎСКАГА ТЭАТРА АЛЯКСАНДР СТАРЫХ ПРЫНЯЎ УДЗЕЛ У ЭКСПЕРТНА-МЕДЫЙНЫМ СЕМІНАРЫ САЮЗНАЙ ДЗЯРЖАВЫ

Дырэктар Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа Аляксандр Старых прыняў удзел у Экспертна-медыйным семінары на тему: «Тэатральная культура ў Саюзнай дзяржаве: узаемасувязь і ўзаемаўплыў», які адбыўся 14-15 скавіка 2017 года ў Міжнародным мультымедыйным прэс-цэнтры «Россия сегодня».

У семінары прымалі ўдзел дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі Ігар Петрышэнка, генеральны дырэктар «Россия сегодня» Дзмітрый Кісялёў, презідэнт «Маскоўскага драматычнага тэатра пад кіраўніцтвам Армэна Джыгарханяна» Армэн Джыгарханян, народны артыст Беларусі Уладзімір Гасцюхін, мастацкі кіраўнік Расійскага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра драмы імя Ф.Г.Волкава (Яраслаўль) Яўген Марчэлі, прадзюсар Кім Брэйтбург, рэктар Школы-студыі МХАТ Ігар Залатавіцкі.

Беларускі бок таксама прадстаўлялі дырэктар Міжнароднага фестываля «Славянскі базар у Віцебску» Аляксандр Сідарэнка, мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М.Горкага Сяргей Кавальчык. У першы дзень семінара ўдзельнікі беларускай дэлегацыі наведалі Вялікі тэатр Расіі, сустрэліся з кіраўніцтвам тэатра імя Вахтангава, пабачылі спектакль вахтангаўцаў «Яўген Анегін» у пастаноўцы Рімаса Тумінаса.

У другі дзень прайшлі дыскусійныя секцыі, тэмамі якіх сталі стан сучаснага тэатра ў Расіі і Беларусі, метады эфектыўнай інфармацыйнай падтрымкі тэатраў, формы садзеяння і арганізацыі гастроляў і пастановак.

Аляксандр Старых выступаў у межах секцыі «Сучасны тэатр. Традыцыі і сучаснасць».

Генеральны дырэктар «Россия сегодня» Дзмітрый Кісялёў паспрабаваў пазначыць траекторыю далейшых дыскусій і заявіў: «Тэатр - гэта не масавая культура, гэта мастацтва для абраных. Акцёры выходзяць да людзей для разумовых атак... Гледачы і артысты хочуць быць разам і мець зносіны не праз шкло. У гэтым сіла тэатра. Ці варта датаваць тэатр? Так. Інакш ён знікне. Але датацыі - гэта аванс за тое, што артысты робяць, як асэнсоўваюць час. А час кідае ўсё новыя і новыя цвёрдыя выклікі. Як на іх адказваць? Тэатр не павінен быць пыльным. Ён павінен развівацца, але павінны быць і вызначаныя каноны».

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

             
             

      

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка