«ДЫЛІЖАНС» АДПРАЎЛЯЕЦЦА! ВЯСНА Ў КОЛАСАЎСКІМ ТЭАТРЫ ПАЧЫНАЕЦЦА ПРЭМ’ЕРАЙ

На дзіва, сёлета каляндарная вясна адпавядае вясне прыроднай. Сонца, чыстае блакінтае неба, дарогі без снегу… Хочацца радавацца, чакаць новага, нечаканага, якіх-небудзь сюрпрызаў і падаранкаў!

У першы і другі дзень вясны Коласаўскі тэатр дорыць сваім гледачам новы спектакль – прэм’еру мюзікла-памфлета «Дыліжанс». Рэжысёр-пастаноўшчык - Сяргей Кулікоўскі.

Знаўцы еўрапейскай літаратуры добра ведаюць французкага пісьменніка Гі дэ Мапасана. Яго навэла «Пышка» лічыцца адным з найбольш выдатных твораў навелістыкі. Сюжэт і вобразы зацікавілі рускага пісьменніка, драматурга Леаніда Філатава, які на аснове навэлы стварыў вершаваную п’есу «Дыліжанс». Аднайменны спектакль, у перакладзе Уладзіміра Скарынкіна, убачаць зусім хутка віцебскія гледачы.

Пра сюжэт распавядалася ў мінулай навіне. Наконт уражанняў? Дакладна, што будзе нечакана. Драматычныя артысты выступяць у нязвыклых для сябе і гледачоў іпастасях спевакоў і танцораў. Вельмі шчыры тэкст мюзікла адкрые патаемныя падрабязнасці жыцця і грамадзянскіх пазіцый «прынцэсы ўсіх руанскіх кабакоў» Элізабэт Русэ па мянушцы Пышка ды іншых пасажыраў дыліжанса – прадстаўнікоў розных слаёў насельніцтва. Пабег з акупаванай прусакамі Францыі пераўтворыцца ў адкрыты расповяд усіх прысутных. Пачуцці і думкі перамяшаюцца ў адно – як у сапраўдным жыцці.

«Дыліжанс» адыходзіць 1 і 2 сакавіка а 19-й гадзіне.
Не забудзьцеся на квіткі!

Добавить комментарий

Положение
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

АЦАНІЦЕ РАБОТУ НАЦЫЯНАЛЬНАГА АКАДЭМІЧНАГА ДРАМАТЫЧНАГА ТЭАТРА ІМЯ ЯКУБА КОЛАСА
НА ПАРТАЛЕ
РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ ЯКАСЦІ АКАЗАННЯ ПАСЛУГ І АДМІНІСТРАЦЫЙНЫХ ПРАЦЭДУР
АРГАНІЗАЦЫЯМІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

                    

                    

              

 

 

X