ЧЭХАЎСКІЯ «СМЕШНЫЯ ЛЮДЗІ»

Класіка – заўжды класіка. Камедыя гэта або меладрама, дэтэктыў або трагедыя... І шаноўны Антон Паўлавіч Чэхаў, як і іншыя геніі сусветнай драматургіі, заўжды актуальны і запатрабаваны на падмостках.

На гэты раз гледачы Коласаўскага тэатра пабачаць спектакль «Смешныя людзі» ў пастаноўцы заслужанага дзеяча мастацтваў Расійскай Федэрацыі Юрыя Пахомаў. Рэжысёр выбраў арыгінальны жанр для свайго спектакля «Іграем Чэхава».

А іграць смешных людзей артысты-коласаўцы будуць у трох аднаактовых п’есах-жартах. Гісторыі, прасякнутыя тонкай іроніяй і знаходлівым гумарам, захапляюць лёгкасцю сюжэту і вытанчанасцю вобразаў. Героі Чэхава – звычайныя людзі, якія ў прапанаваных абставінах выглядаюць смешнымі, чуллівымі, кранальнымі.

У п’есе «Пра шкоду тытуню» Іван Іванавіч Нюхін (Генадзь Гайдук), сапраўдны муж сваёй жонкі, шукае любую магчымасць, каб у сваіх лекцыях расказаць пра пакуты сямейнага жыцця.

У п’есе «Юбілей» сапраўды распавядаецца пра адказную справу юбілею Банка. Але пакуль адныя, як старшыня кіраўніцтва Андрэй Андрэевіч Шыпучын (Георгій Лойка), з хваляваннем чакаюць урачыстасці, іншыя, як Кузьма Мікалаевіч Хірын (Яўген Бераснеў), займаюцца складанай штодзённай працай. Але ці магчыма па-сапраўднаму засяродзіцца на справе, калі перад вачыма пастаянна мітусяцца то жонка начальніка Таццяна Аляксееўна (Алена Шарэпчанка), то дакучлівыя наведвальнікі з прашэннямі кшталту Настассі Фёдараўны Мярчуткінай (Раіса Грыбовіч), то службоўцы (заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Віктар Дашкевіч, Аляксей Стома, Максім Цароў) з паперкамі і віншаваннямі.

У п’есе «Прапанова» памешчык Іван Васільевіч Ломаў (Цімур Жусупаў) прыходзіць да свайго суседа Сцяпана Сцяпанавіча Чубукова (заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Вячаслаў Грушоў), каб зрабіць прапанову ягонай дачцэ Наталлі Сцяпанаўне (Вікторыя Шамардзіна). І ўсё магло б вырашыцца паспяхова, калі б не да смешнага бессэнсоўная прынцыповасць у меркаваннях усіх трох герояў, прыперчаная спрэчнымі пытаннямі маёмасці і сабакаводства.

Пераклад на беларускую мову Алеся Замкоўскага. Музычнае афармленне Юрыя Пахомава. Мастак-пастаноўшчык Андрэй Жыгур.

Узроставае абмежаванне – 12+.

Квіткі можна набыць у касе тэатра аўторак-пятніца - з 12.30 да 19.30, субота-нядзеля - з 12.30 да 18.30 (тэл. (+375 212) 62-63-81), або на сайце kvitki.by.

Любіце Коласаўскі тэатр, як ён любіць вас!
Сачыце за афішай!

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

             
             

      

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка