«БАЛЬНІЦА НА КРАІ СВЕТУ». ТЫДЗЕНЬ ДА ПРЭМ’ЕРЫ!

20 сакавіка ў Коласаўскім тэатры адбылася прэс-канферэнцыя з нагоды прэм’еры спектакля «Бальніца на краі свету» па п’есе сучаснага балгарскага драматурга Хрысты Бойчава. Прэм’ера адбудзецца 27 сакавіка, у Міжнародны дзень тэатра.

Мастацкі кіраўнік тэатра, рэжысёр Міхась Краснабаеў паставіў перад сабой задачу стварыць пастаноўку ў жанры драматычнай камедыі – каб было і смешна, і драматычна.

«Гэты спектакль – як кава «тры ў адным». Ёсць глыбокі сэнс твора. Ёсць ад нараджэння закладзеная ў людзях драма, якая паказваецца праз яркую камедыйную падачу. Гэта не камедыя палажэнняў, а камедыя характараў. А трэці складнік дадасць глядач, бо кожны будзе бачыць сваё, свае асацыяцыі, у залежнасці ад жыццёвага досведу і культурнай адукацыі».

«Што такое «Бальніца на краі свету»? Гэта наша грамадства, зрэз любога грамадства. Ва ўсе часы людзі існуюць у сваіх надзеях, у каханнях, побытавых справах. А над усім гэтым існуе дзяржава, сістэма – нейкая сіла, якая кіруе ўсім. У спектаклі, напрыклад, гэта дактары. Самае галоўнае – тут ёсць паміж героямі добрыя, кранальныя ўзаемаадносіны. Пры знешняй пагрозе, паміж людзьмі ёсць цеплыня. Усе героі хочуць выскачыць з жыцця, якое загнала іх у рамкі. Жадаюць новага свету, свабоды. І ім прапануюць ехаць у Швейцарыю, у санаторый.... І вось яны ўжо марамі там, на свабодзе, але застаюцца тут – у бальніцы. І ніхто туды не паедзе. Ніхто».

Яўген Бераснеў, выканаўца ролі Уільяма: «У гэтай «Бальніцы...» знаходзяцца людзі, якія не цэняць тое, што ў іх было да гэтага. А побач рэчы, да якіх можна дацягнуцца рукой – і гэта тваё шчасце. І не трэба Швейцарыя. Уільям запісвае лёсы людзей – ад нараджэння да скону. У яго ёсць такія словы: «Я спачатку задумаўся, што магу ў чымсьці памыляцца. І з таго пачаў запісваць». Каб потым людзям паказаць: вы не цэніце таго, што ў вас ёсць, а хочаце большага, большага. А ў вас тут усё ёсць».

Аляксандр Базук, выканаўца галоўнай ролі Кантузава: «Я цікавіўся, як паводзяць сябе людзі з амнезіяй. У майго героя як бы няма біяграфіі, але ў ім першапачаткова закладзена, што ён сялянскі хлопец. І гэтая вясковасць у ім выскоквае, і пры гэтым ёсць нарастанне новага жыцця. Трэба было знайсці адчуванне пастаяннага пошуку. Чуе Кантузаў слова і спрабуе зарыентавацца, ці ведае ён яго... Калі ў іншых ролях браў нешта з аднаго, з іншага спектакля, то тут усё трэба было ляпіць з чыстага ліста. Чалавек нікога з сябе не ўяўляе, а яму хочацца быць некім. І, вядома, калі яму кажуць: выбірай – калгаснік або герой? То з гэтай унутранай пустэчай, выбірае героя. І катастрофа прыходзіць тады, калі вяртаецца рэальнае жыццё, а ты ўжо абжыўся ў новым, створаным...»

Чакаем вас на прэм’еры!

Квіткі на спектакль «Бальніца на краі свету»
можна набыць
у касе тэатра (тэлефон 62-63-81)
і на сайце КВІТКІ.БАЙ.

А таксама прымайце ўдзел у РОЗЫГРЫШЫ ЗАПРАШАЛЬНЫХ КВІТКОЎ у сацыяльнай сетцы УКАНТАКЦЕ! Удачы!

 

 

 

 

   

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

             
             

      

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка