«БАБСЛЕЙ ДЛЯ ДАРОСЛАГА МУЖЧЫНЫ...» – ВУЛКАН ПАКУТ І БУРА ЭМОЦЫЙ

13 лютага (19:00) «Тэатральныя праекты Валерыя Лёвушкіна» прадстаўляюць на коласаўскай сцэне лірычную камедыю французскага драматурга Эрыка Ассу «Бабслей для дарослага мужчыны...».

…Калі жонка на далёкім курорце, ды яшчэ і з дзіцем, сур'ёзны, сталы мужчына павінен займацца сур'ёзнымі справамі. Ён імі і займаецца. Ідзе ў начны клуб… і вяртаецца дамоў са «здабычай» у асобе стройнай, маладой, прыгожай, высокай, сексуальнай жанчыны. Наперадзе ноч… побач прыгажуня…і сур'ёзны мужчына ведае, што з ёю рабіць... А «легкадумная» жанчына, у сваю чаргу, ведае, што рабіць з «сур'ёзным мужчынам»…

У гэту месяцовую ноч падзеі адбываюцца імгненна, змяняючы адна адну і не даючы мужчыну апрытомнець… Вулкан пакут і бура эмоцый, якія то ўзлятаюць угару, то нястрымна коцяцца ўніз, як сані бабслея, што слізгаюць па ледзяной трасе… Уваходзячы ў крутыя павароты і небяспечныя віражы, без тармазоў і без фінішу. І траса ў доўгую ноч здаецца адным імгненнем…

За гэты час з героямі адбываецца мноства камедыйных, нечаканых сітуацый. Але такога фіналу гэтай ночы не чакаў, мабыць, ніхто, апроч…

Цудоўная ігра акцёраў, гратэскавыя прыёмы, што мяжуюць з блазнаваннем, ствараюць тую атмасферу камедыі, якая не пакіне абыякавым ніводнага гледача. У гэтай камедыі ёсць пра што падумаць, пра што пасмуткаваць і з чаго пасмяяцца. У свой час п’еса доўга ішла на сцэнах Парыжа. Цэнтральную мужчынскую ролю выконваў славуты Ален Дэлон.

Зрабіце падарунак сваім каханым напярэдадні Дня святога Валянціна! Хай гэты вечар будзе для вас асаблівым!

У спектаклі заняты заслужаны артыст Расіі Барыс Смолкін, вядомы па фільмах «Вяселле Крачынскага» (Расплюеў), «Рускі каўчэг» (пасол Нэсельродэ), «Папялушка» (бацька Папялушкі), серыялу «Мая выдатная няня» (дварэцкі Сямёнаў). А таксама – папулярная артыстка Крысціна Кузьміна. На яе рахунку здымкі ў серыялах і кінастужках, з іх самыя вядомыя - серыял «Марскі д’ябал. Смерч-2» (Ірына), «Аскепкі шчасця» (Вольга), «Васіліса» (Дашка), «Куба» (Анастасія Кубанкова), «Жаночы доктар-3» (Таццяна Сідзельнікава) і іншыя.

Рэжысёр спектакля Юрый Паповіч.

Спектакль ідзе на рускай мове.

Відэаролік спектакля можна паглядзець на сайце «Тэатральныя праекты Валерыя Лёвушкіна».

Квіткі на спектакль «Бабслей для дарослага мужчыны...»
можна набыць у касе тэатра (тэлефон 62-63-81)
і праз сайт kvitki.by.

Чакаем вас у тэатры!

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

             
             

      

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка