АКЦЁРЫ «З ВУЛІЦЫ РУЖ»

Дзяржаўны маладзёжны драматычны тэатр «З вуліцы Руж» (Рэспубліка Малдова, г.Кішынёў) з'яўляецца навучальнай базай Гарадскога тэатральнага ліцэя, праца акцёраў тэатра – узорам, школай акцёрскага майстэрства, спектаклі – майстар-класам для рэжысёраў. Гэты дзіўны тэатр пачаў працаваць у 1978 годзе як тэатральны гурток, потым атрымаў назву народнага тэатра, а з 1992 года стаў тэатрам-студыяй. Нязменны мастацкі кіраўнік тэатра-студыі – Юрый Аркадзьевіч Хармелін. У тэатры – студыі «З вуліцы Руж» былі пастаўлены спектаклі класічнага рэпертуару і сучасныя п'есы. Больш за 100 пастановак было ажыццёўлена за 28 гадоў працы тэатра-студыі, сотні дабрачынных спектакляў, тысячы ўдзячных гледачоў.

Для гастроляў у Віцебску тэатр выбраў дзве пастаноўкі: «Жаночае шчасце» па матывах твораў Чэхава і «Пра каханне», асновай якога сталі аднаактныя п'есы сучасных расійскіх аўтараў Людмілы Петрушэўскай, Сямёна Злотнікава, Алы Сакаловай і Валянціна Распуціна.

22 кастрычніка, 19.00

«ЖАНОЧАЕ ШЧАСЦЕ»

Камедыя

Да 150-годдзя з дня нараджэння А.П.Чэхава

Рэжысёр-пастаноўшчык – майстар мастацтваў Рэспублікі Малдова Ю. Хармелін
Сцэнаграфія – майстар мастацтваў Рэспублікі Малдова Н.Андронацій

Калі вы даўно не перачытвалі гумарыстычныя апавяданні Чэхава ці ўвогуле ніколі іх не чыталі, прыйдзіце і паглядзіце спектакль «Жаночае шчасце». Вы пачуеце і ўбачыце, як гучыць і іграе Чэхаўскае Слова, як іскрыцца і вядзе за сабой Чэхаўская Думка, як утульна і лёгка пачуваешся поруч з кранальнымі і — як нечакана разумееш! — вечнымі і вельмі сучаснымі героямі чэхаўскіх твораў.

23 кастрычніка, 19.00

«ПРА КАХАННЕ»

Лірычная камедыя

Па творах «Алё» А.Сакаловай, «Два пудзелі» С.Злотнікава, «Рудольфіо» В.Распуціна, «Каханне» Л.Петрушэўскай

Пастаноўка і сцэнаграфія – майстар мастацтваў Рэспублікі Малдова Ю. Хармеліна

Лірычная камедыя, тэма якой цалкам раскрыта ў назве спектакля. Пра тое, якім можа быць каханне: шчаслівым і нешчаслівым, узаемным і неўзаемным, пра незразумелае і нераспазнанае… Пра каханне і ўсе наступствы адсюль вынікаючыя: адзіноту, разбітыя сэрцы ці незямное шчасце! Бо кожны разумее гэта пачуццё па-рознаму, па-свойму. І ў таемным кутку сэрца кожнага гледача знойдзецца водгалас свайму перажытаму вялікаму пачуццю пад імем КАХАННЕ! І ўсё гэта праз гумар і смех у лірычнай камедыі «Пра каханне».

Любіце тэатр, як ён любіць вас!

Сачыце за афішай!

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

             
             

      

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка