АДКРЫВАЕЦЦА НОВЫ, 90-ы, СЕЗОН КОЛАСАЎСКАГА ТЭАТРА!

Сёння, 8-га верасня 2015 года, Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа распачынае свой новы, 90-ы, тэатральны сезон. Амаль паўстагоддзя выходзяць на сцэну артысты-коласаўцы, каб радаваць майстэрствам, здзіўляць прем’ернымі спектаклямі, каб імкнуцца данесці да кожнага, што менавіта высокае мастацтва ўратуе свет.

Традыцыйна новы сезон адкрывае народная камедыя «Несцерка» Віталя Вольскага, эпізоды якой вымушалі смяяцца і задумвацца пра жыццё не адно пакаленне тэатралаў. У галоўнае ролі шчырага і кемлівага Несцеркі - вядучы майстар сцэны Пятро Ламан.

Чым уражваў Віцебск і ўсю Беларусь Коласаўскі тэатр у мінулым, 89-м, сезоне, можна прачытаць ў адной з мінулых навінаў на нашым сайце, а тое, што чакае ў будучым, спадзяемся, распавядуць журналісты пасля наведвання прэс-канферэнцыі, якая адбудзецца ў тэатральным фае 9-га верасня, а 14-й гадзіне. Чакаем і чытаем!

Запрашаем вас на ўсе спектаклі тэатра!
Сачыце за афішай!

Любіце Коласаўскі тэатр так, як ён любіць вас!

Добавить комментарий

Положение
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

АЦАНІЦЕ РАБОТУ НАЦЫЯНАЛЬНАГА АКАДЭМІЧНАГА ДРАМАТЫЧНАГА ТЭАТРА ІМЯ ЯКУБА КОЛАСА
НА ПАРТАЛЕ
РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ ЯКАСЦІ АКАЗАННЯ ПАСЛУГ І АДМІНІСТРАЦЫЙНЫХ ПРАЦЭДУР
АРГАНІЗАЦЫЯМІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

                    

                    

              

 

 

X