АДКРЫТЫ НОВЫ САЙТ ТЭАТРА імя ЯКУБА КОЛАСА!

Вітаем Вас, паважаныя дасведчаныя тэатралы і патэнцыяльныя гледачы
Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа!

Пасля доўгай пільнай працы ўбачыў свет новы сайт нашага тэатра! Спадзяёмся, вы радуецеся разам з намі і з цікавасцю наведаеце ўсе старонкі нашага сайта. У першую чаргу, хочам падзякаваць студыі red code за распрацоўку новага сайта! Непасрэдны ўдзел у напаўненні сайта тэатра прымалі загадчык літаратурна-драматычнай часткі Марына Пятрова, памочнік мастацкага кіраўніка тэатра Алесь (Аляксандр) Замкоўскі, фатограф Марына Катлярова, мастак па рэкламе Андрэй Жыгур, інжынер-праграміст Максім Харытонаў.

Некалькі слоў пра сайт. Як вы бачыце, ён складаецца з некалькіх асноўных раздзелаў. У раздзеле «Афіша» вы даведаецеся пра спектаклі, якія праходзяць у тэатры імя Якуба Коласа на дадзены момант. У раздзеле «Пра тэатр» пазнаёміцеся з гісторыяй аднаго з самых старэйшых тэатраў Беларусі, з адміністрацыйным кіраўніцтвам тэатра і асноўнымі прадстаўнікамі творчага складу, з тэатральнай трупай. Таксама раздзел «Пра тэатр» дае магчымасць даведацца пра размяшчэнне месцаў у вялікай глядзельнай зале тэатра, пра яго тэхнічныя магчымасці вялікай сцэны, пазнаёміцца пра тое, як асвятляецца жыццё тэатра імя Якуба Коласа ў прэсе. Назвы раздзелаў «Рэпертуар» і «Навіны» гавораць самі за сябе. У раздзеле «Галерэя» можна бліжэй пазнаёміцца з пастаноўкамі тэатра імя Якуба Коласа.

Калі ў вас ёсць нейкія прапановы да адміністрацыі тэатра, то вы можаце звярнуцца да нас праз «Кантакты», указаныя ў раздзеле з аднайменнай назвай. Для гэтага ў раздзеле ёсць спецыяльная форма. У раздзеле «Заказ білетаў» можна заказаць білеты на далейшыя спектаклі. Падпісацца на навіны сайта можна ў раздзеле «Рассылка».

Удалага знаёмства з сайтам! Дзверы Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа заўсёды адчынены для аматараў тэатральнага мастацтва!

ЗВЯРТАЕМ ВАШУ ЎВАГУ, ШТО САЙТ (некаторыя раздзелы) ЗНАХОДЗІЦЦА Ў СТАНЕ РАСПРАЦОЎКІ І НАДАЛЕЙ БУДЗЕ ЗМЯНЯЦЦА і ДАПАЎНЯЦЦА!
Усе прапановы па паляпшэнні сайта Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа высылайце на e-mail: teatrkolasa.az@gmail.com.

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

             
             

      

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка