75-годдзю ПЕРАМОГІ ў ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЕ і ДНЮ ВЫЗВАЛЕННЯ ВІЦЕБСКА АД НЯМЕЦКА-ФАШЫСЦКІХ ЗАХОПНІКАЎ ПРЫСВЯЧАЕЦЦА

24 ліпеня, у 17:30, Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа прысвячае паказ драматычнай балады «Не пакідай мяне...» 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і Дню вызвалення Віцебска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Драматычная балада па п’есе Аляксея Дударава распавядае пра лёс чатырох беларускіх дзяўчын, якія аддалі свае жыцці ў ахвяру вайне, у ахвяру перамогі над фашызмам. П’еса заснаваная на рэальных падзеях і расказвае аб падрыхтоўцы да аперацыі вызвалення Беларусі.
Рэжысёр-пастаноўшчык – заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Валерый Анісенка. Сцэнаграфія і касцюмы Валерыя Юркевіча. Музыка і музычнае афармленне Аляксандра Крыштафовіча. Пластыка Дзіяны Юрчанка.
У спектаклі занятыя: Яўген Бераснеў (Міхасёў), Ірына Цішкевіч / Вікторыя Шамардзіна (Крэміс), Святлана Сухадолава (Ладысева), Ульяна Ацясава (Бацян), Юлія Крашэўская (Гурская), заслужаныя артысты Рэспублікі Беларусь Вячаслаў Грушоў і Георгій Лойка (Палкоўнік).
Кошт квітка – 5 рублёў.
Квіткі можна набыць у касе тэатра (тэлефон 62-63-81)
або ў распаўсюджвальнікаў.
Добавить комментарий