27 САКАВІКА, У МІЖНАРОДНЫ ДЗЕНЬ ТЭАТРА, ЗАПРАШАЕМ НА ПРЭМ’ЕРУ ТРАГІКАМЕДЫІ «ДОМ НА МЯЖЫ»!

27 сакавіка ў коласаўцаў і ўсіх гарачых нашых прыхільнікаў свята – Міжнародны дзень тэатра. Звычайна да яго бывае прымеркавана прэм’ера. Не адышоў тэатр ад гэтай традыцыі і сёлета. Гледачы ўбачаць новы спектакль коласаўскага тэатра «Дом на мяжы» паводле аднаактовых п’ес Славаміра Мрожака «Караль» і «Дом на мяжы».

Пра новы спектакль з журналістамі гутарылі стваральнікі святочнай прэм’еры – рэжысёр-пастаноўшчык Міхась Краснабаеў, выканаўцы цэнтральных роляў Яўген Бераснеў, Юлія Крашэўская і Арцём Блахін.

Міхась Краснабаеў, рэжысёр-пастаноўшчык спектакля, мастацкі кіраўнік Коласаўскага тэатра:
– Я ўжо даўно хацеў паставіць п’есу Мрожака «Караль», але яна аднаактоўка і поўнафарматнага спектакля не атрымалася б. І вось кіраўнік літаратурна-драматургічнай часткі Алесь Замкоўскі прапанаваў мне п’есу «Дом на мяжы», і я вырашыў зрабіць з двух аднаактовак адзін спектакль. Чаму Мрожак? Гэта цудоўны польскі драматург. Ён абсурдыст, але ў гэтым абсурдзе - усё наша жыццё. Мы заўсёды стаім перад праблемай выбару, ад якога залежыць, што з намі будзе. Пра гэта наш спектакль. А яшчэ ён пра тое, хто мы, што мы, куды ляцім: да зор, як пісаў Багдановіч, ці ў тартарары. Кожны глядач зробіць свае высновы, паглядзеўшы наш спектакль.

Юлія Крашэўская, вядучы майстар сцэны, выканаўца ролі Жонкі ў аднаактоўцы «Дом на мяжы»:
– Мая гераіня простая жанчына, такіх тысячы, мільёны. Яна заклапочана домам, дзецьмі, мужам, гаспадаркай. Муж бачыць крыху далей, а мяне больш турбуе, як я ўсіх пракармлю. Здарылася так, што ў наш дом прыйшлі чужыя людзі, якія прадставіліся дыпламатамі. І наша тэрыторыя пачынае захоплівацца. Дом перастае быць тваім. І наша жыццё пачынае разбурацца.

Яўген Бераснеў, вядучы майстар сцэны, выканаўцы ролі Я:
– У маю сям’ю прыйшлі непажаданыя госці, якія прыўнеслі свае карэктывы, пачалі дыктаваць свае правілы. Я – гэта мой герой - імкнецца гэтую сітуацыю перарабіць, у яго ёсць надзея, што ўсё зменіцца да лепшага, але адбываецца зусім інакш. Тут было правільна сказана, што кожны чалавек робіць свой выбар. І калі б я не пусціў у свой дом дыпламатаў, не дазволіў ім зрабіць мяжу, то ўсё было б добра. Чалавек павінен застацца чалавекам у любых абставінах. Ён павінен абараняць сваю сям’ю, сваіх родных, нягледзячы ні на што, хай нават абяцаюць залатыя горы.

Арцём Блахін, артыст, выканаўца ролі Акуліста ў аднаактоўцы «Караль»:
– Мой герой як бы рэшта старой улады, якую спрабуюць знішчыць, каб ад яе нічога не засталося. І такім чынам да мяне прыходзяць два чалавекі. Мне даводзіцца ўсякімі намаганнямі зрабіць так, каб яны мяне не пазналі. Даходзіць да таго, што мне даводзіцца падстаўляць другога чалавека замест сябе. І той гіне, але на гэтым мая гісторыя не заканчваецца. Я застаюся на кручку, і не ведаю, калі за мной ізноў прыйдуць.

Новы спектакль будзе вострым па думцы, сучасным, актуальным, у нечым незвычайным, бо падобнага плану драматургія на коласаўскай сцэне ўжо даўно не ставілася. І спадзяемся, што ён прыйдзецца даспадобы нашым гледачам.

Чакаем вас на прэм’еры 27 сакавіка, а 19-й гадзіне.

Квіткі на спектакль «Дом на мяжы» можна набыць у касе тэатра (тэлефон 62-63-81)
і на сайце kvitki.by.

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

             
             

      

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка