27 САКАВІКА – ПРЭМ’ЕРА СПЕКТАКЛЯ «БАЛЬНІЦА НА КРАІ СВЕТУ»

У Коласаўскім тэатры інтэнсіўна ідуць рэпетыцыі новага спектакля – драматычнай камедыі «Бальніца на краі свету» па п’есе сучаснага балгарскага драматурга Хрысты Бойчава. Прэм’ера адбудзецца 27 сакавіка, у Міжнародны дзень тэатра.

Многія з нас жадаюць трапіць з краю свету ў казачны Рай, які здаецца такім прывабным. А калі не можаш здабыць сабе лепшае жыццё – прыдумай яго, ствары ілюзію!.. Пяць пацыентаў па волі лёсу апынуліся ў адной бальнічнай палаце. Адзін не ведае свайго мінулага, іншыя не ўпэўнены ў будучыні. Нехта марыць выбрацца на волю, нехта – збегчы ў Швейцарыю, а нехта – ціха памерці. І ўсё гэта пад роў самалётаў, што ўзлятаюць з суседняй базы НАТА. У «бальніцы на краі свету» няма ні правых, ні вінаватых, кожны сам дамаўляецца са сваім сумленнем. Рознымі шляхамі героі з балканскім запалам набліжаюцца да адзіна магчымага фіналу. Спектакль пра наіўнасць і веру, пра нашы надзеі і іх сутыкненне з рэальнасцю.

Драматычная камедыя насычана забаўнымі жыццёвымі сітуацыямі, актуальнымі жартамі з адценнем абсурду, іранічнымі вобразамі, у якіх многія гледачы пазнаюць сябе. Вы зможаце ўдосталь пасмяяцца, а часам і пасмуткаваць, бо смешнае і журботнае як на сцэне, так і ў рэальнасці вельмі часта мяжуюць адно з другім.

Над пастаноўкай працуе мастацкі кіраўнік тэатра Міхась Краснабаеў (ён рэжысёр, перакладчык п’есы на родную мову і аўтар музычнага афармлення) і мастак-пастаноўшчык Святлана Макаранка.

У спектаклі занятыя: Аляксандр Базук (Кантузаў), Генадзь Гайдук і заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Рыгор Шацько (Дзед), Уладзіслаў Жураўлёў і Аляксей Стома (Братой), Яўген Бераснеў (Уільям), Герман Дымарэцкі і Максім Цароў (Феро), Валянціна Багданава і заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Тамара Скварцова (Старая), Арцём Блахін (Доктар), Святлана Сухадолава (Медсястра), заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Вячаслаў Грушоў (Швейцарскі доктар), Юлія Крашэўская (Перакладчыца), Ніна Обухава (Жанчына), Ганна Дубчанка і Анастасія Рэўчанка-Лук’янава (Лені), Цімур Жусупаў і Дзмітрый Каваленка (Санітары).

Квіткі на прэм’еру спектакля «Бальніца на краі свету»
можна набыць
у касе тэатра (тэлефон 62-63-81).

Драматург Хрыста Бойчаў – вельмі вядомы ў большасці краін Еўропы аўтар, спектаклі па яго п’есах ідуць з вялікім поспехам. Гаворка ідзе пра звычайных людзей, якіх лічаць няшчаснымі за іх незадаволенасць сабой і сваім жыццём. Але гэтыя людзі не супыняюцца марыць. Спалучэнне мары і незадаволенасці жыццём ляжыць у аснове п’ес Бойчава, і менавіта гэтым ён цікавы гледачу.

П’есу «Раённая бальніца» («Жонка палкоўніка») драматург напісаў у 1987-1988 гадах. Прэм’ера адбылася ў балгарскім горадзе Смалян, з ужо іншай назвай – «Бальніца на краі свету». П’еса ставілася ў Босніі, Балгарыі, Турцыі, Швецыі, Сербіі, Расіі, Румыніі, Македоніі, Германіі. У Беларусі адзіная пастаноўка была ажыццёўлена ў Купалаўскім тэатры ў 1990 годзе пад назвай «Швейцарыя, Швейцарыя…».

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

             
             

      

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка