21 ЛІСТАПАДА - ДЗЕНЬ НАРАДЖЭННЯ КОЛАСАЎСКАГА ТЭАТРА

21 лістапада Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа святкуе 89-ы дзень нараджэння.

Доўгая гісторыя, мноства акцёраў і рэжысёраў, безліч перачытаных і пастаўленых п’ес... Сёння коласаўцы імкнуцца не згубіць душэўнасць, пранікнёнасць, шчырасць, пазбавіцца да наігранасці і кожны раз выходзіць да сваіх гледачоў адкрытымі і шчырымі. Лепшая павага і падтрымка - апладысменты!

Жадаем нам і надалей ісці наперад, не баяцца новага, быць вернымі тэатру, любіць мастацтва ў нашых сэрцах! І пачынаць рыхтавацца да 90-годдзя!

А для гледачоў 21 лістапада адбудзецца паказ камедыі «Несцерка», якая лічыцца візітнай карткай тэатра. Пачатак а 17-й гадзіне. Квіткі - у касе тэатра.

Любіце Коласаўскі тэатр, як ён любіць вас!

Добавить комментарий

Положение
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

АЦАНІЦЕ РАБОТУ НАЦЫЯНАЛЬНАГА АКАДЭМІЧНАГА ДРАМАТЫЧНАГА ТЭАТРА ІМЯ ЯКУБА КОЛАСА
НА ПАРТАЛЕ
РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ ЯКАСЦІ АКАЗАННЯ ПАСЛУГ І АДМІНІСТРАЦЫЙНЫХ ПРАЦЭДУР
АРГАНІЗАЦЫЯМІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

                    

                    

              

 

 

X