21 лістапада 2020 года КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР СВЯТКУЕ СВОЙ 94-ы ДЗЕНЬ НАРАДЖЭННЯ!

Сёння, 21 лістапада, Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа святкуе свой дзень нараджэння!

94 гады таму выпускнікі Беларускай драматычнай студыі ў Маскве прыехалі ў Віцебск, каб стварыць новы нацыянальны тэатр, які будзе размаўляць са сваімі гледачамі на роднай, беларускай мове. 21 лістапада ва ўрачыстай абстаноўцы быў адкрыты БДТ-2, цяперашні Коласаўскі тэатр.

Называцца коласаўцамі - годна і пачэсна. Бо мы прадаўжальнікі тых традыцый, якія былі закладзены нашымі выдатнымі папярэднікамі. Сёння высокі аўтарытэт нашага тэатра ўмацоўваюць артысты і творчыя работнікі, адзначаныя ганаровымі званнямі і заслужанымі ўзнагародамі, выдатныя тэхнічныя спецыялісты, якія маюць вялікі прафесійны досвед. Усе мы – як адзіная моцная каманда – скіраваныя да новых творчых перамог. Ад усіх нас залежыць, наколькі высокае сцэнічнае мастацтва будзе папулярным сярод гледачоў.

Зычым усім коласаўцам розных пакаленняў – як мастацкаму складу, так і адміністрацыі, усім тэхнічным службам – моцнага здароўя, новых творчых і працоўных здабыткаў, душэўнага і матэрыяльнага дабрабыту, а нашаму Тэатру – толькі шчаслівай будучыні, сапраўднага сцэнічнага росквіту!

На радасць і роздум - вершаваныя радкі Віктара Шніпа.

На сцэну выйсці і на ёй застацца,
Як застаюцца зоры над зямлёй,
Каб разам з намі плакаць і смяяцца,
І падаць на дарогу прад сабой,
Нібы на вогнішча, якое гіне
У цемры, дзе вятры, снягі, дажджы…
Жывём — пакуль патрэбныя Айчыне,
Айчына ж вечная, як і глыжы
На тых грудах, дзе нашы спяць героі
Забытыя, якія ўсё ж — былі,
Як — на абрыве залатыя хвоі,
Што падалі ў раку і ў свет плылі,
Каб расказаць аб Беларусі далям…
І вы на сцэну выйшлі, каб сказаць,
Што Беларусь — не край балот і жалю,
А край любові светлай, як сляза...
І слова роднае, што тут спрадвеку
Было і будзе тут пакуль жывём
І зоры адлюстроўваюцца ў рэках,
Бо зоры нашым поўняцца святлом,
Як вочы беларускія анёлаў,
Што ў нашы душы праз вякі глядзяць
І бачаць наша маладое Ўчора
І наша Заўтра, дзе не сумаваць…

Чакаем вас сёння на прэм’еры спектакля «Стары-стары сеньёр з вялізнымі крыламі»!

Квіткі можна набыць у касе тэатра (тэлефон 62-63-81)
або праз сайт kvitki.by.

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

             
             

           

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка