«СТАРЫ-СТАРЫ СЕНЬЁР З ВЯЛІЗНЫМІ КРЫЛАМІ». ДА ЮБІЛЕЮ МАСТАЦКАГА КІРАЎНІКА ТЭАТРА МІХАСЯ КРАСНАБАЕВА

21 лістапада 2020 года, у дзень нараджэння Коласаўскага тэатра, традыцыйна адбудзецца прэм'ера. Сёлета - гэта будзе фантастычная гісторыя «Стары-стары сеньёр з вялізнымі крыламі». Падзея таксама будзе прымеркаваная да юбілею мастацкага кіраўніка тэатра Міхася Краснабаева, які 5 лістапада святкуе сваё 60-годдзе.

Андрэй Курэйчык напісаў п'есу паводле аднайменнага апавядання знакамітага лацінаамерыканскага пісьменніка, уладальніка Нобелеўскай прэміі, класіка магічнага рэалізму Габрыэля Гарсія Маркеса. Пастаноўка сапраўды будзе прасякнута адчуваннем магіі, а дакладней фантастыкі.

Калі ў жыцці з людзьмі адбываюцца фантастычныя здарэнні, то найчасцей яны не ведаюць, што рабіць у незвычайнай, мала чым падобнай да рэальнасці сітуацыі.

Падчас моцнага дажджу ў двары простых людзей Пелаё і Элісэнды з’явіўся стары сеньёр... з вялізнымі крыламі. Навошта ён тут? Можа, з неба прыляцеў або з іншай планеты? Ды і размаўляе «крылаты» на незразумелай мове. Сапраўдны цуд!

Вестка пра невытлумачальнае дзіва хутка разляцелася навокал. Разам з усімі вельмі цікавіцца «нябесным госцем» паважаны мясцовы пастыр, айцец Гансага. Ён нават дасылае ліст у Рым, каб нарэшце высветліць, анёл усё ж такі сышоў на зямлю ці нехта іншы… І што з ім цяпер рабіць – зарабіць на гэтым відовішчы паболей грошай ці ажаніць з дачкой аднаго з сялян, каб стварыць пакаленне новых звышнатуральных істот?

Фантастычная гісторыя будзе насычана камедыйнымі і лірычнымі сцэнамі, скрозь якія прасочваецца галоўнае пытанне: ці застанецца сеньёр з вялізнымі крыламі побач з людзьмі?..

Разам з Міхасём Краснабаевым, які з'яўляецца таксама і аўтарам музычнага афармлення спектакля, працуе мастак-пастаноўшчык Наталля Лавіцкая-Ярмолава, вядомая віцебскаму гледачу па афармленні такіх сцэнічных твораў, як «Агнявы Леў», «Самая жаданая», «Асенні rock'n'roll».

У спектаклі занятыя Цімур Жусупаў (Пелаё), Тамара Краснабаева-Чарняк (Элісэнда), Юрась Цвірка (айцец Гансага), Яўген Бераснеў (Рыбак), Ульяна Ацясава (Суседка), заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Георгій Лойка (Першы сусед), Пятро Ламан (Другі сусед), Раіса Грыбовіч (Дачка), Арцём Блахін (Трэці сусед), Юлія Крашэўская (Жанчына), Аляксандр Казлоў (Лунацік), Герман Дымарэцкі (Ямаец), заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Вячаслаў Грушоў (Антрэпрэнёр), Святлана Сухадолава (Жанчына-павук), Генадзь Гайдук (Стары-стары сеньёр з вялізнымі крыламі).

Узроставае абмежаванне спектакля – 16+.

Пачатак спектакля а 18-й гадзіне.

Квіткі на прэм'еру спектакля «Стары-стары сеньёр з вялізнымі крыламі»
можна набыць у касе тэатра.
Даведкі па тэлефоне 62-63-81.

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

             
             

           

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка