13 і 14 мая ў ВІЦЕБСКУ – САНКТ-ПЕЦЯРБУРГСКІ ТЭАТР ТАНЦА «СПАКУСА»!

13 і 14 мая на сцэне тэатра імя Якуба Коласа гастралюе Санкт-Пецярбургскі тэатр танца «Спакуса». Калектыў штогод выступае ў Віцебску – з нязменным поспехам і пры поўным аншлагу!
Сёлета гледачы змогуць атрымаць асалоду ад шоу пад дажджом «Прызнанне ў каханні». Як можна прызнацца ў каханні і выказаць усе свае пачуцці і эмоцыі, не прамовячы ні слова? Ёсць мноства размаітых спосабаў, але самы пачуццёвы і пранікнёны з іх – гэта пластыка цела.
У праграме «Прызнанне ў каханні» сабраны лепшыя танцавальныя нумары за ўсю гісторыю тэатра. Штораз праграма адрозніваецца навізной і разнастайнасцю харэаграфічных нумароў, бо артысты не пільнуюцца цвёрдай структуры і ад прадстаўлення да прадстаўлення змяняюць яе, дапаўняючы новымі нумарамі.
Санкт-Пецярбургскі тэатр танца «Спакуса» – адзіны ў Расіі стваральнік шоу пад дажджом, адзін з лепшых сучасных тэатраў краіны.
Знакаміты калектыў нарадзіўся 10 гадоў таму назад – 10 чэрвеня 2009 года. Яго кіраўніком стаў Рустам Надыршын — на той час юны і амбіцыйны харэограф-пастаноўшчык, які імкнуўся да стварэння чагосьці неардынарнага, таго, пра што б казалі мільёны. І яго мара ажыццявілася!
Пастаноўкі тэатра танца «Спакуса» паспелі наведаць больш за 80 гарадоў Расіі, Беларусі і Германіі, прызнаваліся «Лепшымі праектамі Расіі» тры гады запар. Нягледзячы на тое, што для іншых гарадоў шоу з'яўляюцца новымі, артыстаў заўсёды сустракаюць поўнымі заламі і нават стадыёнамі. Так, першы канцэрт у 2013 годзе ў Мінску прайшоў з аншлагам у 5000 чалавек, а ў гарадах, у якіх артысты пабывалі звыш 10-ці разоў, квіткі працягваюць раскупляцца за некалькі тыдняў да іх выступаў.
Галоўная заслуга такога поспеху — гэта самі артысты. У складзе тэатра 22 танцоры і кожны з іх па-свойму ўнікальны. Тут ёсць і класічныя танцоры і хіп-хоперы, брэйкеры, акрабаты і нават гімнасты, якія пачалі сваю кар'еру з ранняга дзяцінства.
Кожны з іх не толькі танцор, але і ўзрушальны акцёр, які паказвае на сцэне ўсю гаму эмоцый прэзентаванага нумара ад лірыкі і нават да зачаравальных інтэрактываў з гледачом. І ўсё гэта запраўлена бясконцай энергетыкай, што прымушае гледачоў нават самых апошніх радоў адчуць гэту неверагодную моц.
Стыль, манера выканання, музыка і падача кожнага нумара індывідуальныя. Для таго, каб акунуцца ў буру эмоцый, вам досыць хоць раз нацешыцца гэтым шоу, і вы адчуеце бязмежную сілу танца.
Квіткі на шоу Санкт-Пецярбургскага тэатра танца «Спакуса»
можна набыць у касе тэатра (тэлефон 62-63-81).
Або на сайце www.kvitki.by:
на 13 мая – тут
на 14 мая – тут.
Пачатак шоу а 19-й гадзіне.
Спяшайцеся за квіткамі! Пакуль яны яшчэ ёсць!
Чакаем вас у тэатры!
Добавить комментарий