«НЕ ИСКУШАЙ МЕНЯ БЕЗ НУЖДЫ...»
12+
Музычна-паэтычны вечар.
Камерная сцэна.
Прэм’ера - май 2014 года.
Старадаўні раманс не можа не кранаць, не хваляваць сапраўды чулыя душы. Бо і сам ён споведзь – душэўная, узнёслая. Музычна-паэтычны вечар «Не искушай меня без нужды...» дае магчымасць прыгадаць, быццам упершыню адчуць, хараство старадаўняга класічнага раманса і перлінаў паэтычнага слова.
Каханне – боскі дарунак. Святло, да якога імкнецца кожны. Якая дзівосная падзея адбываецца паміж жанчынай і мужчынам, калі іх вянчае арэол нябеснай любові! І як самотна блукае, не знаходзячы сабе прытулку, душа, пазбаўленая высокага пачуцця... Успаміны маланкава адсылаюць нас у той час, дзе было згублена галоўнае, без чаго немагчыма дыхаць. Дзве жанчыны вяртаюць нас да той мары, да таго ідэалу мужчыны, які, магчыма, яны згубілі ці проста не сустрэлі. Іх успаміны пра мінулае і страчанае даюць спадзяванне на будучае, запэўніваюць, наколькі мы павінны быць беражлівымі і ўважлівымі адно да аднаго.
Пад час вечара гучаць рамансы «Ночь светла», «Я всё ещё люблю», «Утро туманное», «Мой костер», «Не пробуждай воспоминаний», «Не искушай меня без нужды…», аздобленыя вершамі Пушкіна, Баратынскага, Пятраркі, Мусы Джаліля, Уладзіміра Караткевіча…
Сцэнар і пастаноўка Наталлі АЛАДКІ, Святланы ЖУКОЎСКАЙ.
Канцэртмайстар Алена ПАРФЁНАВА.
У вечары прымаюць удзел Святлана ЖУКОЎСКАЯ і Святлана СУХАДОЛАВА.
Працягласць спектакля - 1 гадзіна 15 хвілін.
Добавить комментарий