Правілы наведвання тэатра

 

ПРАВІЛЫ НАВЕДАННЯ
Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа

1. Падчас наведвання тэатра гледачы абавязаны беражліва ставіцца да маёмасці тэатра, выконваць грамадскі парадак і правілы супрацьпажарнай бяспекі.

2. Уваход на спектаклі ці канцэрты (далей – імпрэза) ажыццяўляецца толькі пры наяўнасці квітка з указаннем даты, часу і назвы імпрэзы.

3. Па адным квітку на імпрэзу мае права прайсці толькі адзін чалавек. Капіраванне квітка забаронена. Квіткі, набытыя праз электронную сістэму продажу квіткоў KVITKI.BY, трэба падаваць кантралёрам у надрукаваным выглядзе на папяровым носьбіце.

4. Недазволеныя ніякія пашкоджанні на квітку. Пашкоджанні могуць прывесці да немагчымасці ідэнтыфікацыі квітка.

5. Квіткі магчыма вярнуць па ініцыятыве грамадзяніна ці юрыдычнай асобы не пазней, чым за 1 каляндарны дзень да правядзення імпрэзы, пры гэтым грамадзяніну ці арганізацыі, якія вярнулі квіток пакрываецца 75% (працэнтаў) кошту квітка.

6. У выпадку замены ці адмены імпрэзы квіткі магчыма вярнуць па месцы іх набыцця (каса тэатра ці праз упаўнаважаных па распаўсюджанні квіткоў) кожны дзень да пачатку імпрэзы, пры гэтым кампенсуецца поўны кошт квітка.

Арганізацыям, якія набылі квіткі па безнаяўным разліку, кампенсуецца поўны кошт квіткоў шляхам пераліку на разліковы рахунак гэтай арганізацыі.

7. Пры пашкоджанні квітка ці яго страце гледачы не маюць права прысутнічаць на імпрэзе, кошт квітка не вяртаецца, дублікат не выдаецца, прэтэнзіі не прымаюцца.

8. За падробку квіткоў гледачы нясуць адказнасць у адпаведнасці з дзейным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

9. Ветэраны і інваліды ўсіх катэгорый маюць права набываць квіткі па-за чаргой.

10. Дзецям-сіротам, дзецям, якія засталіся без апекі бацькоў, асобам з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў і пражываюць у дзіцячых інтэрнатных установах, дзяржаўных спецыялізаваных установах для непаўналетніх, якія патрабуюць сацыяльнай дапамогі і рэабілітацыі, дзіцячых дамах сямейнага тыпу, дзіцячых вёсках (гарадках), апякунскіх і прыёмных сем'ях, сіротам, якія навучаюцца на падрыхтоўчых аддзяленнях дзяржаўных вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў, а таксама студэнтам дзяржаўных вышэйшых навучальных устаноў, навучэнцам сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў даецца права на бясплатнае наведванне імпрэз пры ўмове прад’яўлення адзінага квітка (пры наяўнасці свабодных месцаў).

11. Адміністрацыя тэатра мае права адмовіць гледачу ў наведванні імпрэзы, калі ягоны ўзрост не адпавядае ўзроставай катэгорыі імпрэзы, зацверджанай загадам тэатра згодна з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Адказнасць за адпаведнасць непаўналетніх гледачоў указанай узроставай катэгорыі нясуць асобы, якія іх суправаджаюць: бацькі і іншыя сваякі, педагогі, выхавацелі, настаўнікі, выкладчыкі, іншыя паўналетнія.

12. Пры наяўнасці квітка дзеці з 3-х гадоў, у суправаджэнні паўналетніх, могуць наведваць ранішнія і дзённыя спектаклі.

Пры наведванні дзіцячых спектакляў дзецям, да 3-х гадоў, асобны квіток не патрабуецца, пры ўмове іх размяшчэння на руках у бацькоў.

Адміністрацыя тэатра просіць улічваць ўзроставыя рэкамендацыі да імпрэз тэатра.

13. Наведванне тэатра арганізаванымі групамі навучэнцаў сярэдніх і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў ажыццяўляецца ў суправаджэнні прадстаўнікоў педагагічнага складу.

14. Уваход у фае тэатра дазваляецца за 1 гадзіну да пачатку імпрэзы.

15. Для зручнасці гледачоў у тэатры працуе гардэроб.

Гардэроб пачынае працу за 1 гадзіну да афіцыйна абвешчанага часу пачатку імпрэзы, якая праводзіцца тэатрам. Гардэроб тэатра прызначаны для захавання вопраткі гледачоў. Уваходзіць староннім асобам у гардэроб забаронена. Рэчы ў гардэроб прымаюцца толькі ў чыстым выглядзе. У гардэроб прымаюцца галаўныя ўборы і абутак у поліэтыленавых пакетах. На захоўванне не прымаюцца грошы, каштоўныя рэчы, ключы, мабільныя тэлефоны і дамскія сумачкі. Работнікі гардэроба не нясуць адказнасці за маёмасць (грошы, дакументы, тэлефоны, ключы і да т.п.), пакінутыя ў кішэнях вопраткі. Прыняцце вопраткі на захоўванне пацвярджаецца выдачай нумарнога жэтона. Супрацоўнікі гардэробу павінны забяспечыць захоўнасць рэчаў у адпаведнасці з супрацьпажарнымі, санітарнымі і іншымі правіламі.

У выпадку страты нумарнога жэтона асобай, што здала рэчы на захоўванне, вяртанне рэчаў ажыццяўляецца толькі пасля заканчэння працы гардэроба, пры наяўнасці дакумента, які пацвярджае асобу. Пры гэтым асоба, якое прэтэндуе на атрыманне рэчаў, абавязана пры адміністратары даказаць прыналежнасць рэчаў. Апроч таго, асоба, якая згубіла нумарны жэтон, абавязаная пакрыць тэатру шкоду, звязаную з яго згубай (г.зн. выдаткі, звязаныя з аднаўленнем нумарнога жэтона) у памеры кошту жэтона.

16. Кафэ «Тэатральнае» адчыняецца за 1 гадзіну да пачатку спектакля. Наведванне кафэ магчыма да другога званка перад пачаткам спектакля і падчас антрактаў.

17. Уваход у глядзельную залу дазваляецца пасля першага званка, гледачы маюць права займаць месцы, указаныя ў квітках.

Пры спазненні глядач можа ўвайсці ў глядзельную залу толькі з дазволу дзяжурнага адміністратара пры наяўнасці вольных месцаў у зале і толькі ў суправаджэнні кантралёра квіткоў. Пры гэтым дадзены глядач не можа прэтэндаваць на месца, указанае ў квітку, а павінен заняць месца, паказанае яму кантралёрам квіткоў. Месца, указанае ў квітку, дадзены глядач можа заняць пасля пачатка антракту.

18. Выхад з глядзельнай залы падчас спектакля магчымы толькі ў выпадку крайняй патрэбы ці падчас антракту.

19. Забараняецца:

19.1. уваход у тэатр са:

зброяй (агнястрэльнай, халоднай, газавай);
боепрыпасамі;
адмысловымі сродкамі абароны (газавымі балончыкамі, электрашокавымі прыладамі, іскравымі разраднікамі і да т.п.);
лёгкаўзгаральнымі рэчывамі.

19.2. пакідаць асабістыя рэчы, сумкі, пакеты без нагляду ў памяшканні тэатра (вестыбюль, фае і глядзельная зала) да пачатку імпрэзы, а таксама падчас антракту.

У выпадку выяўлення ў памяшканні тэатра (вестыбюль, фае, глядзельная зала) нічыйных прадметаў неабходна неадкладна паведаміць прадстаўнікам адміністрацыі тэатра ці супрацоўніку аховы аб'екта (браць у рукі, адкрываць, перасоўваць выяўленыя нічыйныя прадметы ЗАБАРАНЯЕЦЦА!)

20. Не дазваляецца:

20.1. уваходзіць у глядзельную залу пасля 3-га званка;

20.2. перамяшчацца па глядзельнай зале падчас імпрэзы;

20.3. ажыццяўляць фота-, відэаздымкі імпрэзы без узгаднення з адміністрацыяй тэатра;

20.4. карыстацца мабільнай сувяззю падчас імпрэзы;

20.5. размаўляць падчас імпрэзы;

20.6. пакідаць у супрацоўнікаў тэатра квіткі для перадачы іх трэцім асобам;

20.7. праносіць у глядзельную залу напоі і харчовыя прадукты;

20.8. праходзіць у памяшканне тэатра (вестыбюль, фае, глядзельная зала) з жывёламі;

20.9. уваходзіць у глядзельную залу ў верхнім і спартыўным адзенні;

20.10. прыходзіць у тэатр у стане алкагольнага ці наркатычнага ап'янення;

20.11. курыць у памяшканні тэатра;

20.12. прыходзіць у тэатр з буйнагабарытнымі рэчамі (чамаданы, дарожныя сумкі, каляскі і да т.п.);

20.13. пакідаць у гардэробе каштоўныя рэчы (кашалькі, тэлефоны, планшэты, ноўтбукі і да т.п.).

21. З усімі пытаннямі і пажаданнямі, якія паўсталі падчас наведвання тэатра, неабходна звяртацца да дзяжурнага адміністратара.

Прыемнага Вам адпачынку ў тэатры!

 

З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА
АЦАНІЦЕ ТВОРЧУЮ РАБОТУ ТЭАТРА НА ПАРТАЛЕ РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

 

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

                        

 

X