ЗВЯРЫНЫЯ АПАВЯДАННІ
12+
Дон Нігра.
Дзічына на 1-у дзею.
Камерная сцэна.
Прэм’ера – 27 мая 2021 года.
Спектакль «Звярыныя апавяданні» складаецца з міні-п’ес, не звязаных паміж сабой адзіным сюжэтам. Дасціпны тэкст дазваляе рэжысёру і акцёрам рэалізаваць на камернай сцэне бясконцыя магчымасці інтэрпрэтацый.
Галоўныя героі – жывёлы: ад простых хатніх кошак, кароў і індычак да выключнага, экзатычнага качкадзюба. Бязмежна вострыя, трапныя сітуацыі п’есы дазваляюць гледачам убачыць, як праз вобразы жывёл ідзе размова пра людзей, якія праз свае жарсці губляюць чалавечае аблічча.
У нейкай ступені «Звярыныя апавяданні» нагадваюць вядомыя ўсім з дзяцінства казкі пра жывёл. Вось толькі героі выраслі, не засталіся проста добрымі або злымі – яны маюць сапраўдныя дарослыя праблемы і шукаюць, хто як здольны, шляхі іх вырашэння.
Творы Дона Нігра ўжо амаль паўстагоддзя запатрабаваны ў розных краінах свету. Ён напісаў каля 400 п’ес, якія ідуць у тэатрах Англіі, Германіі, Італіі, Бельгіі, Славеніі, Паўднёвай Афрыкі, Мексікі, Аўстраліі, Новай Зеландыі, Індыі, Ірана, Кітая, Японіі і гэтак далей... П’есы Дона Нігра заўсёды расказваюць пра чалавека ў традыцыях сур'ёзнай, глыбокай, псіхалагічнай драматургіі. На яго зрабілі моцны ўплыў такія пісьменнікі, як Уільям Шэкспір, Сэмуэл Бекет, Том Стопард, Марсель Пруст, Хорхе Луіс Борхес ды іншыя. Коласаўскі тэатр толькі пачынае адкрываць для сябе яго творчасць.
Малады рэжысёр Аляксей Шаўлоў у 2014 годзе закончыў Расійскі ўніверсітэт тэатральнага мастацтва (ГІТІС), курс прафесара, мастацкага кіраўніка Маскоўскага мастацкага тэатра імя Чэхава (МХТ) Сяргея Жэнавача, у 2016 годзе - магістратуру школы-студыі МХТ (Цэнтра імя У.Меерхольда). Паставіў шэраг цікавых спектакляў у Пензе, Казані, Маскве.
Пастаноўка, сцэнаграфія, музычнае афармленне Аляксея ШАЎЛОВА.
Пераклад на беларускую мову Алеся ЗАМКОЎСКАГА.
ДЗЕЙНЫЯ АСОБЫ і ВЫКАНАЎЦЫ
«Тры дзікія індычкі ў чаканні кукурузных катахоў»
БОБ - народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР Тадэвуш КОКШТЫС
ДЖОРДЖ -
ПЭНІ -
«Кажан»
КАЖАН -
«Тэорыя ніткі»
МЭГІ, котка -
ТЭБІ, таксама котка -
«Бог бабуінаў»
ЭД, бабуін - народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР Тадэвуш КОКШТЫС
«Папугаі»
РЫЧЫ, папугай -
ПЭГІ, таксама папугай -
«Сурок каля акна»
СУРОК -
АДЛЮСТРАВАННЕ -
«Дыялог лемінгаў»
ЭМ -
ЛЭМ -
«Качкадзюб»
КАЧКАДЗЮБ - народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР Тадэвуш КОКШТЫС
«Пастка для мышы»
МЫШ -
«Чаканне»
БЭСІ, карова -
АФЕЛІЯ, другая карова -
ЭЛАІЗА, трэцяя карова - народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР Тадэвуш КОКШТЫС
ШЭРЫЯ КАРДЫНАЛЫ –
Працягласць спектакля - 1 гадзіна 10 хвілін.
Фота спектакля - У ГАЛЕРЭІ.
Добавить комментарий