АДКРЫЦЦЁ 91-га СЕЗОНУ і ПРЭС-КАНФЕРЭНЦЫЯ
Новы, на гэты раз 91-ы, сезон Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа адкрывае 16 верасня спектаклем «Несцерка» паводле камедыі Віталя Вольскага. Запрашаем усім верных і новых гледачоў і нагадваем, што тэатр актыўна рыхтуецца да сваёй знакавай юбілейнай даты - 90-годдзя, якое мы будзем адзначаць 21 лістапада.
З нагоды адкрыцця новага сезону 15 верасня, а 14-й гадзіне, у тэатральнай гасцёўні пройдзе прэс-канферэнцыя з удзелам кіраўніцтва Коласаўскага тэатра, а таксама рэжысёраў, мастакоў. Чакаем прадстаўнікоў друкаваных і электронных СМІ, якія асвятляюць у сваіх матэрыялах і рэпартажах культурнае жыццё Беларусі і Віцебскага рэгіёну.
Добавить комментарий