Юрый ІВАНОЎСКІ
Літаратурны рэдактар
|
Маё ўспрыманне тэатра вызначаецца словам – Прыцягненне. Яшчэ ў дзяцінстве мяне магнітам прываблівалі афішы спектакляў, страшэнна карцела ўсё перагледзець... У 14 год я ўжо стаў сталым гледачом, не прапускаў ніводнай прэм’еры Коласаўскага тэатра. Заспеў спектаклі з «жывой» музыкай, з аркестрам, Сапраўдным шэдэўрам лічу пастаноўку «Клеменс» Валерыя Маслюка, яна прагучала сапраўдным болем Коласаўцы заўжды імкнуліся да сур’ёзнай размовы Шмат акцёраў, пераважна ў 90-я, рана сышлі з жыцця. Наколькі багатай была б творчая палітра тэатра, |
БІЯГРАФІЯ Нарадзіўся 8 снежня 1962 года ў горадзе Віцебску. З 1978 па 1981 год навучаўся ў Магілёўскім культурна-асветным вучылішчы. З 1981 па 1982 год працаваў у Курынскім сельскім доме культуры (Віцебскі раён Віцебскай вобласці). З 1982 па 1983 год працаваў у Котаўскім сельскім клубе (Віцебскі раён Віцебскай вобласці). З 1983 па 1984 год працаваў у Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа. З 1984 па 1985 год працаваў у Палацы культуры чыгуначнікаў г.Віцебска. З 1986 па 1991 год навучаўся ў Віцебскім дзяржаўным педагагічным інстытуце імя С.М.Кірава. З 1989 па 1995 год навучаўся ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (тэатразнаўства). С 1991 па 1992 год працаваў у віцебскай газеце «Маладзёжныя навіны». З 1992 па 1995 год працаваў кіраўніком літаратурна-драматычнай часткі Беларускага тэатра «Лялька». З 1996 па 2007 год працаваў карэспандэнтам, аглядальнікам, рэдактарам аддзела ў абласной газеце «Віцебскі рабочы». З 2003 па 2009 год навучаўся ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (рэжысура драмы). З 2007 па 2008 працаваў выкладчыкам тэатральных дысцыплін у сярэдняй школе №22 г.Віцебска. З 2008 па 2009 год працаваў выкладчыкам тэатральных дысцыплін у Віцебскім дзяржаўным каледжы культуры і мастацтваў. З 2009 па 2014 год працаваў кіраўніком народнага калектыву «Гурт Тэатр» у Віцебскім раённым доме культуры (аграгарадок Ноўка). З 2014 года працуе ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа. УЗНАГАРОДЫ 1995 - Дыплом Беларускага саюза тэатральных дзеячаў за дасягненні ў галіне тэатральнай крытыкі і тэатразнаўства па выніках сезона 1994-95 гадоў. КАНТАКТЫ E-mail: yurivit@mail.ru |
ДЗЕЙНАСЦЬ У КОЛАСАЎСКІМ ТЭАТРЫ Юрый Іваноўскі - годны знаўца беларускай і сусветнай драматургіі. Тэатральнай крытыкай пачаў займацца з 1979 года. Аўтар каля 200 артыкулаў у рэспубліканскім і абласным друку, рэспубліканскіх і міжнародных навуковых зборніках, энцыклапедыі «Тэатральная Беларусь» па пытаннях тэатральнага мастацтва (пераважна па творчасці тэатра імя Якуба Коласа - рэцэнзіі на спектаклі, творчыя партрэты майстроў сцэны, інтэрв’ю, агляды, праблемныя артыкулы). У 2008 годзе ў якасці студэнта выпускнога курса Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў ажыццявіў пастаноўку казкі «Вядзьмарка і Дыназаўрык» па п’есе беларускага драматурга Аляксея Якімовіча, якая і па сёння знаходзіцца ў рэпертуары тэатра і мае поспех сярод юных гледачоў. Кіраўнік курса - Рыд Таліпаў. З’яўляецца каардынатарам гарадскога конкурсу «Сцэнічныя чытанні «Школьны тэатр», склаў рэкамендацыйны спіс п’ес беларускіх драматургаў з падрабязнымі анатацыямі для кіраўнікоў школьных тэатраў. У межах мерапрыемстваў да 90-годдзя Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа з’яўляўся арганізатарам і каардынатарам навукова-практычнай канферэнцыі «Беларускі нацыянальны тэатр: традыцыі, пошук, эксперымент», прэзентацыі кнігі вядомага віцебскага краязнаўцы Аркадзя Падліпскага «Национальный академический драматический театр имени Якуба Коласа: страницы прошлого и настоящего». Прымаў удзел у арганізацыі праекту «Тэатр на пленэры» на пляцоўцы музея-сядзібы «Здраўнёва» у рамках XXIII Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», у адкрыцці мастацка-дакументальнага праекта «Маё жыццё ў мастацтве» да 70-годдзя народнай артысткі Беларусі Святланы Акружной у Дзяржаўным музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Рэспублікі Беларусь (г.Мінск). Адказвае за сувязь тэатра са сродкамі масавай інфармацыі.
|
Добавить комментарий