УНІКАЛЬНЫЯ ПРАДМЕТЫ АД СВЯТЛАНЫ АКРУЖНОЙ

 

29 сакавіка ў Віцебскім абласным краязнаўчым музеі адбылося адкрыццё выставы «Унікальныя набыткі» – неверагодная мазаіка экспанатаў, якія паступілі ў архівы музея з 2019 па 2024 гады. Частка экспазіцыі была прысвечана прадметам, якія аддала на захаванне ў музей народная артыстка Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі, вядучы майстар сцэны Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа Святлана Акружная.

 

Каб заставацца актуальным, музею патрэбна бесперапынку развіваць свае калекцыі. Штогод фонды Віцебскага абласнога краязнаўчага музея папаўняюцца тысячамі новых прадметаў, кожны з якіх, неацэнны ў сваёй унікальнасці. Гэта можна сказаць і пра экспанаты ад Святланы Акружной. Ордэн і медаль Францыска Скарыны, спецыяльная ўзнагарода «Гуманнае сэрца» Рэспубліканскага таварыства Чырвонага Крыжа, фестывальныя ўзнагароды… З асабістых рэчаў – гадзіннік, падораны Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, старадаўні гранатавы бранзалет, кашалёк ад дэлегацыі ЗША… З тэатральных – фатаграфіі лепшых пастановак, сукенка са спектакля «Марлен… Марлен…». Упрыгожанне гэтай часткі экспазіцыі – бюст Святланы Акружной у вобразе Жанны д’Арк у выкананні вядомага беларускага скульптара Валерыя Магучага.

 

Святлана Акружная была запрошана на адкрыццё выставы, бо для яе кожны з экспанатаў – часцінка творчасці, жыцця, памяці, якая, у тым ліку, з'яўляецца часткай гісторыка-культурнага багацця Віцебска. Для ўдзельнікаў адкрыцця народная артыстка расказала пра некаторыя прадметы, распавяла іх гісторыю.

Выстава «Унікальныя набыткі» будзе працаваць у Віцебскім абласным краязнаўчым музеі да 26 мая 2024 года.

 
 

 

 

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА
АЦАНІЦЕ ТВОРЧУЮ РАБОТУ ТЭАТРА НА ПАРТАЛЕ РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

 

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

                        

 

X