У ВІЦЕБСКУ - ГАСТРОЛІ УЛАДЗІМІРА ВІНАКУРА, ВЯДОМАГА ПАРАДЫСТА І ВЫДАТНАГА СПЕВАКА

27.12.2024

22 лютага, 18:00, Уладзімір Вінакур і яго Тэатр пародый запрашаюць віцябчан на новую праграму «ПРИХОДИТЕ: «ПОТОМ СЮРПРИЗ БУДЕТ…». Гледачоў чакаюць лепшыя маналогі ранейшых гадоў, новыя мініяцюры, нумары, любімыя гісторыі і анекдоты, а таксама прэм'еры пародый.

Народны артыст Расіі Уладзімір Вінакур – цудоўны парадыст і выдатны спявак, але ў той жа час ён – моцны драматычны артыст. Галоўная асаблівасць яго таленту ў тым, што яго немагчыма абмежаваць пэўнымі, выразнымі рамкамі якога-небудзь жанру. Ён сапраўды стаў блізкі мільёнам людзей дзякуючы невычэрпнай прывабнасці і іскрыстаму пачуццю гумару!

За сваю шматгадовую творчую працу ён атрымаў мноства званняў і прэстыжных узнагарод, у ліку якіх ордэн «За заслугі перад Айчынай» III ступені, ордэн «Сяброўства народаў» Расійскай Федэрацыі.

Але самай найвысокай узнагародай для Уладзіміра Вінакура стала магчымасць стварэння ўласнага Тэатра пародый, які дагэтуль карыстаецца велізарнай папулярнасцю ў гледачоў як у Расіі, гэтак і ў краінах блізкага і далёкага замежжа. Уладзімір Натанавіч і яго Тэатр пабывалі на гастролях са сваімі канцэртавымі праграмамі ў дзясятках гарадах Расіі і Беларусі, краінах Балтыі, Ізраілі, ЗША, Германіі, Італіі, Аўстраліі... Канцэрты Уладзіміра Вінакура і яго Тэатра – гэта вечар для сяброў, пасля якога ў вас надоўга застануцца цёплыя ўспаміны.

Узроставае абмежаванне - 12+. Шоу ідзе на рускай мове.

Квіткі - у касе тэатра. Тэлефон 62-63-81.
Рэжым працы касы:
аўторак-пятніца - з 12.30 да 19.30,
субота-нядзеля - з 12.30 да 18.30.
Выходны - панядзелак.

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

АЦАНІЦЕ РАБОТУ НАЦЫЯНАЛЬНАГА АКАДЭМІЧНАГА ДРАМАТЫЧНАГА ТЭАТРА ІМЯ ЯКУБА КОЛАСА
НА ПАРТАЛЕ
РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ ЯКАСЦІ АКАЗАННЯ ПАСЛУГ І АДМІНІСТРАЦЫЙНЫХ ПРАЦЭДУР
АРГАНІЗАЦЫЯМІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

НФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

                      

 

X