У МАІ – «ШОУ ПОД ДОЖДЁМ»! ДВА ПРАДСТАЎЛЕННІ Ў ВІЦЕБСКУ

 

Май – самы час для танцавальных шоу, якіх ніколі не бывае мала. Таму сёлета Санкт-Пецярбургскі тэатр танца «Искушение» (Расія) пакажа на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа два прадстаўленні.

15 мая, 19:00, – «И ГДЕ, ..., СЧАСТЬЕ???» ШОУ ПОД ДОЖДЁМ 7».

Расійскія танцоры пакажуць прэм'еру новага спектакля «И где, ..., счастье???». Танцавальныя нумары ў спалучэнні маналогаў акцёра на актуальныя тэмы сённяшніх рэалій, падмацаваныя гумарам і пазітывам. Самі артысты называюць гэта мужчынскімі разважаннямі, выяўленымі словамі і мастацтвам танца.

 

Галоўны герой разам з гледачом будуць шукаць тое шчасце, якое яны так доўга чакаюць. Не важна, які час, пол ці статус – важна, што амаль усе людзі чакаюць, калі ж да іх пастукаецца шчасце! А на такое простае пытанне «Вы шчаслівы чалавек?» наўрад ці адкажуць адназначна! Амаль усе людзі імкнуцца да лепшага, цягнуцца да шчасця, але дацягнуцца не могуць, іх не адпускаюць розныя цяжкасці. Думаюць, што вырашаць усе заданні, перажывуць усе нягоды, і будзе ім шчасце! Ды дзе там! Пасля адных цяжкасцяў прыходзяць іншыя, і жыццё ператвараецца ў руціну, а чаканага шчасця гэтак і не бачна! Але ўсе вераць, чакаюць, спадзяюцца, што хутка стануць шчаслівымі людзьмі!

Зліццё танцавальнага майстэрства і прамоўніцкага мастацтва заклікае гледача ў атмасферу энергіі і драйву, гумару і пазітыву, рамантыкі і кахання! Фінальная частка шоу выконваецца пад струменямі вады! Гэты псіхалагічны спектакль дапаможа гледачу адчуць сябе крышачку шчаслівей!

Працягласць – 1 гадзіна 30 хвілін. Узроставае абмежаванне – 12+.

Аўтар і рэжысёр – Рустам Надыршын. Харэографы – Аляксандр Сямёнаў, Аляксандр Крупяльніцкі, Борыс Шыпулін, Дзмітрый Алейнікаў, Яўген Маркін, Канстанцін Марозаў, Ульяна Сахарава, Юрый Загідулін. Акцёр тэатра і кіно – Юрый Еўдакімаў. Мастакі па святле – Іван Нікіцін, Лада Сёміна. Гукарэжысёры – Даніла Лапацін, Аляксей Смірноў. Кіраўнік тэатра – Рустам Надыршын.

16 мая, 19:00, – «ШОУ ПОД ДОЖДЁМ 3». ТОЛЬКО ДЛЯ ЖЕНЩИН».

Расійскія танцоры называюць яго яркай, вясёлай, рамантычнай правакацыяй. Адносіны мужчыны і жанчыны, мужчынская хлусня, жаночыя мары – гэта толькі малая частка пытанняў, закранутых у спектаклі.

 

У шоу пазначаны вельмі пікантныя тэмы, якія могуць паставіць у нязручнае становішча кожнага мужчыну. Сум і шкадаванне, каханне і радасць – эмоцыі апавядальніка ўвасабляюцца на сцэне ў майстэрстве танцу. Думкі і перажыванні ярка адлюстроўваюцца ў пластыцы целаў артыстаў. А галоўнае – уся феерыя пачуццяў падмацавана гумарам!

Фінальная частка шоу выконваецца пад струменямі вады. Гэты спектакль не пакіне абыякавым ніводнага гледача!

Працягласць – 1 гадзіна 30 хвілін без антракту. Узроставае абмежаванне – 16+.

Аўтар, рэжысёр, харэограф – Рустам Надыршын. Суаўтар – Яўген Абакачаў.

Увага! Квіткі на абодва прадстаўленні – толькі ў касе тэатра.

Тэлефон 62-63-81.

 
 

 

 

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА
АЦАНІЦЕ ТВОРЧУЮ РАБОТУ ТЭАТРА НА ПАРТАЛЕ РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

 

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

                        

 

X