ТЭАТРАЛЬНАЯ ЛАБАРАТОРЫЯ НА «СЛАВЯНСКІМ БАЗАРЫ Ў ВІЦЕБСКУ»

08.07.2026
У пяты раз у межах Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» адбудзецца Тэатральная лабараторыя – сумесны праект дырэкцыі фестывалю, Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа і Расійскага інстытута тэатральнага мастацтва – ГІТІС.
Сёлета весці лабараторыю будуць Міхал Чумачэнка, мастацкі кіраўнік Маскоўскага абласнога тэатра драмы і камедыі; рэжысёр Іван Чумачэнка, рэжысёр, выкладчык кафедры сцэнічнага маўлення Лідзія Лукіна і старшы выкладчык кафедры сцэнічнай пластыкі Пётр Новікаў.
Адкрыццё тэатральнай лабараторыі адбудзецца 13 ліпеня, у 15:00, у тэатры імя Якуба Коласа. Адкрыты паказ вынікаў лабараторыі – 20 ліпеня, у 12:00.


















Добавить комментарий