СЫШОЎ З ЖЫЦЦЯ ЗАСЛУЖАНЫ АРТЫСТ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ РЫГОР ІВАНАВІЧ ШАЦЬКО
7 студзеня 2023 года сышоў з жыцця заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь, уладальнік спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, былы дырэктар тэатра (1997-2012), вядучы майстар сцэны Рыгор Іванавіч Шацько.
Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа смуткуе і выказвае глыбокія спачуванні мастаку-грымёру Святлане Міхайлаўне Шацько і яе сям’і ў сувязі з напаткаўшым вялікім горам – смерцю мужа і бацькі.
Развітанне з Рыгорам Іванавічам Шацько адбудзецца 9 студзеня, на вялікай сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа. Пачатак грамадзянскай паніхіды – у 12:00.
Пахаваны Рыгор Іванавіч будзе 10 студзеня, на радзіме, у аграгарадку Ракаў Валожынскага раёна Мінскай вобласці.
Добавить комментарий