ШТО НАС ЧАКАЕ Ў НОВЫМ СЕЗОНЕ?

6 верасня, а 19-й гадзіне, Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа адкрыў новы, 93-ці тэатральны сезон. З гэтай нагоды ў той жа дзень адбылася прэс-канферэнцыя для журналістаў.

Абмяркоўваліся самыя розныя праблемы.Напрыклад, прадстаўнікоў СМІ цікавіла, ці папаўняецца трупа маладымі акцёрамі і як гэта адбываецца. Звычайна мастацкі кіраўнік праглядае выпускнікоў Віцебскага каледжа культуры і мастацтваў і, калі вызваляюцца вакансіі, то лепшыя трапляюць у трупу. Сёлета такая ўдача выпала Герману Дымарэцкаму, які раней ужо выходзіў у масавых сцэнах у спектаклі “Рамэа і Джульета”. А ўвогуле маладыя артысты актыўна заняты ў бягучым рэпертуары, гэта будзе і надалей. У штат тэатра, але ўжо ў якасці рэжысёра, залічана вядучы майстар сцэны Ірына Цішкевіч. Два гады таму яна завочна скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў па гэтай спецыяльнасці. Яе пастаноўкі “Тр’ям! Вітаю!” С.Казлова, “Дзівосы ў навагоднім лесе” Дз.Галубецкага, “Прыгоды Чыпаліна” А.Бадуліна і А.Чутко, “Каралева прыгажосці з Лінэна” М.Мак-Донаха і “Хітрыкі Скапэна” Ж.-Б.Мальера набылі папулярнасць сярод гледачоў і добрыя водгукі крытыкі.

Мастацкі кіраўнік тэатра Міхась Краснабаеў азнаёміў прысутных з планамі на будучы сезон. Вядома, галоўнай падзеяй тут можна назваць пастаноўку славутай паэмы класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа “Сымон-музыка”. Прэм’ера прымеркавана на 21 лістапада – дзень нараджэння тэатра. Аўтар інсцэніроўкі і рэжысёр-пастаноўшчык Міхась Краснабаеў. Музыку да спектакля піша вядомы беларускі кампазітар, загадчык музычнай часткі Купалаўскага тэатра Уладзімір Кур’ян. Сцэнаграфія і касцюмы Святланы Макаранка. Харэаграфія Дзіяны Юрчанка.

Да навагодніх святаў дзецям будзе прапанавана сцэнічная версія вядомай казкі Астрыд Ліндгрэн “Пэпі Доўгая Панчоха” у пастаноўцы Ірыны Цішкевіч.

Зноў жа Міхась Краснабаеў будзе працаваць над музычным спектаклем “Бабін бунт” па матывах “Данскіх апавяданняў” Міхаіла Шолахава. А малады рэжысёр з Мінску Дар’я Марчанка запрошана на пастаноўку п’есы вядомай французскай пісьменніцы Франсуазы Саган “Скрыпкі часам”. У планах тэатра таксама “Фабрычнае дзяўчо” класіка савецкай драматургіі Аляксандра Валодзіна (рэжысёр Сяргей Кулікоўскі), “Ціхі шоргат сыходзячых крокаў” Дзмітрыя Багаслаўскага (пастаноўка заслужанага дзеяча мастацтваў РФ Юрыя Пахомава). На камернай сцэне актрыса і рэжысёр Ніна Обухава плануе паставіць “Гутаркі з Сакратам” Э.Радзінскага адмыслова для народнага артыста Беларусі Тадэвуша Кокштыса.

У новым сезоне коласаўцы мяркуюць наладзіць абменныя гастролі з Гродзенскім і Мінскім (г.Маладзечна) абласнымі драматычнымі тэатрамі, па магчымасці будуць прымаць удзел у розных міжнародных фестывалях.

Дырэктару тэатра Аляксандру Старых было зададзена пытанне наконт рамонтных работ, якія мяняюць знешняе і ўнутранае аблічча будынка ў лепшы бок. Яны вядуцца пастаянна. З вясны пачалі перакрываць дах кавярні “Тэатральнае”, які парушыў гідраізаляцыю. З наступнага тыдня пачынаецца другая частка гэтых работ. У новым сезоне будуць усталяваны камеры відэаназірання і ў касе, і па перыметру будынка, а таксама ўнутры тэатра. Пакрысе робіцца касметычны рамонт грымёрак і санвузлоў.

Такім чынам, 93-ці тэатральны сезон адкрыты. Мы з хваляваннем чакаем новых жаданых сустрэч з вамі, дарагія нашы гледачы!

 З адкрыццём!

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

АЦАНІЦЕ РАБОТУ НАЦЫЯНАЛЬНАГА АКАДЭМІЧНАГА ДРАМАТЫЧНАГА ТЭАТРА ІМЯ ЯКУБА КОЛАСА
НА ПАРТАЛЕ
РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ ЯКАСЦІ АКАЗАННЯ ПАСЛУГ І АДМІНІСТРАЦЫЙНЫХ ПРАЦЭДУР
АРГАНІЗАЦЫЯМІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

НФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

                      

 

X