РАСІЙСКІЯ АРТЫСТЫ ПАКАЖУЦЬ ЛІРЫЧНУЮ КАМЕДЫЮ «ИДЕАЛЬНЫЙ СВИДЕТЕЛЬ»

01.02.2025

22 сакавіка, 18:00, расійскія артысты з Масквы пакажуць на вялікай сцэне тэатра імя Якуба Коласа лірычную камедыю «ИДЕАЛЬНЫЙ СВИДЕТЕЛЬ» па п'есе Валянціна Краснагорава.

Гэта галавакружная гісторыя пра запал, каханне і вернасць, пра метамарфозы нашых пачуццяў, нечаканыя павароты ў жыцці, пра тое, што шчасце нельга запланаваць, яно можа толькі здарыцца, часам вельмі нечакана! Тонкая, чуллівая, лірычная камедыя.

Завязка спектакля незвычайна інтрыгоўная: жаніх і нявеста воляю акалічнасцяў вымушаны прапанаваць выпадковаму сустрэчнаму быць сведкам на іх вяселлі… Каб пазабаўляцца, маладая пара прываблівае незнаёмага ў гульню. Вынік апынаецца даволі нечаканым. Адносіны паміж трыма героямі робяцца напружанымі. Гэта сустрэча значна змяняе лёс кожнага з іх. Чысціня душы, інтэлект, чуласць, здольнасць да глыбокага пачуцця перамагаюць над рацыяналізмам і сухой практычнасцю.

Спектакль напоўнены мноствам сюжэтных паваротаў, якія прымушаюць знаходзіцца гледача ўвесь час у стане хвалюючага чакання да самага фіналу.

У спектаклі заняты зоркі расійскага тэатра і кіно: Юлія Такшына («Не нарадзіся прыгожай», «Кухня», «Тры грацыі»), Павел Баршак («Алхімік», «Эліксір Фаўста», «Тры мушкецёры», «Салдаты», «Піцер FM»), Ігар Ліванаў, заслужаны артыст Расійскай Федэрацыі («Трыццатага» - знішчыць!», «На рагу Патрыяршых», «72 метры»).

Узроставае абмежаванне - 12+. Спектакль ідзе на рускай мове.

Квіткі - у касе тэатра. Тэлефон 62-63-81.
Рэжым працы касы:
аўторак-пятніца - з 12.30 да 19.30
субота-нядзеля - з 12.30 да 18.30
Выходны - панядзелак.

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

АЦАНІЦЕ РАБОТУ НАЦЫЯНАЛЬНАГА АКАДЭМІЧНАГА ДРАМАТЫЧНАГА ТЭАТРА ІМЯ ЯКУБА КОЛАСА
НА ПАРТАЛЕ
РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ ЯКАСЦІ АКАЗАННЯ ПАСЛУГ І АДМІНІСТРАЦЫЙНЫХ ПРАЦЭДУР
АРГАНІЗАЦЫЯМІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

НФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

                      

 

X