ПРЭМ'ЕРА! ЛІРЫЧНАЯ КАМЕДЫЯ ПРА ГАРАЧАЕ КАХАННЕ!

У самы разгар вясны – 20 і 24 красавіка – на вялікай сцэне Коласаўскага тэатра адбудзецца прэм’ера! Пра што – вядома, пра каханне! Пра самае светлае і гарачае пачуццё!

У свеце няма нічога мацней, чым сіла кахання! Яна здольная завалодаць чалавекам і цалкам змяніць яго, зрабіць баязлівага – смелым і ўпэўненым, злоснага – міласэрным, а дурнога – разумным і адчувальным. Пра гэта расказвае вялікі іспанскі драматург Лопэ дэ Вега ў лірычнай камедыі «Дурнічка», якая больш за 400 год радуе гледачоў ўсяго свету.

Фінэя, дачка мадрыдскага гранда Актаўё, «вельмі сціплая» ў розуме і пачуццях, таму ўсе называюць яе дурнічкай. Затое яна мае вялікі пасаг. У адрозненні ад сястры Нісы – абдзеленай грашыма, але дастаткова ганарлівай і вельмі адукаванай, а таму багатай на прыхільнікаў.

Для Фінэі бацька знаходзіць жаніха Лісэа, але заможны кемлівы юнак зусім не хоча жыць з дурнічкай і звяртае ўвагу на разумную Нісу. Тая кахае беднага паэта Лаўрэнсьё, якому надакучыла жыць у галечы, таму ён імкнецца прывабіць да сябе багатую дурную Фінэю. Героі патанаюць у віхуры жарсці, любові, рэўнасці прагі грошай і канешне – ўсепераможнага кахання!

Насычаная страснымі, гарачымі танцамі і эмацыйнымі песнямі лірычная камедыя «Дурнічка» закружыць артыстаў, а разам з імі і гледачоў у рытме экспрэсіўнага, грацыёзнага фламенка.

Над спектаклем працавалі годныя творцы. Пераклад Петруся Макаля. Рэжысёр-пастаноўшчык – мастацкі кіраўнік тэатра Міхась Краснабаеў. Мастак-пастаноўшчык – галоўны мастак тэатра Святлана Макаранка. Кампазітар Руслан Стаброўскі. Аўтар тэкстаў песень Алесь Замкоўскі. Харэаграфія Дзіяны Юрчанка.

У спектаклі занятыя артысты: заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Рыгор Шацько (Актаўё), Юлія Крашэўская (Ніса), Святлана Сухадолава (Фінэя), Цімур Жусупаў (Лісэа), Арцём Герак (Лаўрэнсьё), Раман Салаўёў (Дуарда), Дзмітрый Каваленка (Феніса), заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Віктар Дашкевіч (Місэна), Святлана Жукоўская (Сэлья, служанка Нісы), Наталля Аладка (Клара, служанка Фінэі), Генадзь Гайдук (Турын, слуга Лісэа), Юрась Цвірка (Педра, слуга Лаўрэнсьё), Уладзіслаў Жураўлёў (Студэнт), заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Вячаслаў Грушоў (Настаўнік пісьменнасці), Георгій Лойка (Настаўнік танцаў), Ульяна Ацясава (Вулічная спявачка), Аляксандр Базук, Яўген Бераснеў, Арцём Блахін, Яўген Лук’янаў і Аляксей Стома (Кабальера).

Квіткі на спектакль «Дурнічка» можна набыць у касе тэатра, а таксама на сайце KVITKI.BY -
на 20 красавіка і на 24 красавіка.

Даведкі па тэлефонах: 62-63-81, 62-63-96.

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА
АЦАНІЦЕ ТВОРЧУЮ РАБОТУ ТЭАТРА НА ПАРТАЛЕ РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

 

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

                        

 

X