ПОСПЕХ «МАКБЕТА» НА ФЕСТЫВАЛІ «СМАЛЕНСКІ КАЎЧЭГ»

З 2 па 9 красавіка ў Смаленску (Расія) праходзіў IV Міжнародны тэатральны фестываль «Смаленскі каўчэг». Коласаўскі тэатр прапанаваў аматарам сцэнічнага мастацтва трагедыю «Макбет» Уільяма Шэкспіра.

Пастаноўка Валерыя Анісенкі, дырэктара – мастацкага кіраўніка тэатра, мела поспех на роднай сцэне як сярод дарослага, так і сярод юнага гледача. Пасля заканчэння спектакля на фестывалі гледачы віталі акцёраў і рэжысёра стоячы.

Уразіў беларускі варыянт класічнай трагедыі і міжнародане журы. Па выніках фестывалю ў намінацыі «Лепшая рэжысура» адзначаны Валерый Анісенка, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі і прэміі «За духоўнае адраджэнне.

Прыз за лепшую ролю другога плану атрымаў Георгій Лойка, артыст Коласаўскага тэатра, вядучы майстар сцэны.

 

Больш падрабязна пра выступ коласаўцаў у Смаленску і ўвогуле пра сам фестваль можна прачытаць у шматлікіх артыкулах:

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА
АЦАНІЦЕ ТВОРЧУЮ РАБОТУ ТЭАТРА НА ПАРТАЛЕ РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

 

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

                        

 

X