ПЕРШАЯ ПРЭМ'ЕРА 101-га СЕЗОНА - САРКАСТЫЧНАЯ КАМЕДЫЯ «ФУРШЭТ ПАСЛЯ ПРЭМ'ЕРЫ»

09.07.2026

Першай знакавай падзеяй у Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа пасля адкрыцця 101-га тэатральнага сезона стане прэмера саркастычнай камедыі на 2-е дзеі «ФУРШЭТ ПАСЛЯ ПРЭМ'ЕРЫ» па п'есе сучаснага расійскага драматурга Валянціна Краснагорава. Чакаем гледачоў 19 верасня, у 18:00, у вялікай зале тэатра.

Усё дзеянне спектакля, як гэта ні дзіўна, адбываецца ў тэатры, пасля фіналу класічнай шэкспіраўскай п’есы «Атэла». Вершаваныя рэплікі герояў, яркія касцюмы эпохі Адраджэння, моцныя рукі маўра, які душыць сваю Дэздэмону… А пасля паклону пачынаецца самае цікавае…

Акцёры збіраюцца на фуршэт, рэжысёр каментуе створаныя вобразы імі вобразы… Але куды падзелася галоўная гераіня? У спектаклі пераплятаецца саркастычная камедыя і дэтэктыўная гісторыя. Нечаканы сюжэт напаўняецца анекдатычнымі сітуацыямі і вострымі жартамі, раскрываюцца інтрыгі закулісся. У гледачоў ёсць шанс убачыць, да чаго прыводзяць таемныя тэатральныя адносіны і дамоўленасці, і зразумець, што акцёры таксама, як кажуць, жывыя людзі.

Спектакль, які расказвае пра недахоп любві і ўзаемаразумення, абавязкова зацікавіць сучасным разуменнем сітуацыі, калі героі жадаюць любымі сродкамі дасягнуць сваёй мэты.

П’еса Валянціна Краснагорава «Фуршэт пасля прэм’еры» больш за 20 год з поспехам ідзе на падмостках тэатраў бліжняга і далёкага замежжа.

Пастаноўка, музыка і музычнае афармленне, пераклад п’есы на беларускую мову Сяргея Кулікоўскага. Гэты рэжысёр добра вядомы віцебскім гледачам па такіх спектаклях як «Псіхааналітык для псіхааналітыка», «Дажыць да прэм'еры» і «Дыліжанс».

Сцэнаграфію і касцюмы для новага спектакля стварае галоўны мастак тэатра Святлана Макаранка. Пластыка і харэаграфія вядучага майстра сцэны Ульяны Ацясавай.

У спектаклі занятыя: Юрась Цвірка, уладальнік медаля Францыска Скарыны (Атэла), Яўген Бераснеў (Яга), Уладзіслаў Ядройцаў (Касіа), Дзмітрый Філімоненкаў (Ладавіка), Таццяна Ліхачова, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь (Дэздэмона), Алена Шарэпчанка (Эмілія), Вікторыя Шамардзіна (Б’янка).

Узроставае абмежаванне пастаноўкі 16+.

Квіткі можна набыць анлайн.

І ў касе тэатра.
Тэлефон (+375 212) 62-63-81.
Рэжым працы касы:
панядзелак-нядзеля – з 9:30 да 19:30,
перапынкі на абед – 12:00-12:30, 15:30-16:00.
Каса працуе без выходных.

Добавить комментарий

Положение
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

АЦАНІЦЕ РАБОТУ НАЦЫЯНАЛЬНАГА АКАДЭМІЧНАГА ДРАМАТЫЧНАГА ТЭАТРА ІМЯ ЯКУБА КОЛАСА
НА ПАРТАЛЕ
РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ ЯКАСЦІ АКАЗАННЯ ПАСЛУГ І АДМІНІСТРАЦЫЙНЫХ ПРАЦЭДУР
АРГАНІЗАЦЫЯМІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

                    

                    

              

 

 

X