ПАЙШЛА З ЖЫЦЦЯ ЗАСЛУЖАНАЯ АРТЫСТКА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ ТАМАРА СКВАРЦОВА

 

Прыйшла сумная вестка. 14 жніўня 2024 года на 79-м годзе жыцця перастала біцца сэрца заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь Тамары Уладзіміраўны Скварцовай.

Тамара Скварцова пачала жыццё ў Коласаўскім тэатры з 1971 года пасля заканчэння студыі пры Беларускім дзяржаўным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы і Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У.І.Леніна.

Яна сыграла больш за 80 запамінальных роляў. Сярод самых знакавых яе работ можна прыгадаць: Мальвіну з «Несцеркі» В.Вольскага, Марцэлю з «Хама» Э.Ажэшка, Варвару Іванаўну з «Касаткі» А.Талстога, Агаф’ю Ціханаўну з «Жаніцьбы» М.Гогаля, Маргарэт з «Бацькі» А.Стрындберга, Джын Хортан з «Квартэта» Р.Харвуда, Бабулю («Пахавайце мяне за плінтусам» П.Санаева), Растапчыну з «Афінскіх вечароў» П.Гладзіліна, Мамі з «Васьмі закаханых жанчын» Р.Тама, Эдду («Матылёк…Матылёк…» А.Нікалаі).

Тамара Уладзіміраўна абараняла годнасць коласаўскага тэатра на шматлікіх міжнародных тэатральных фестывалях і заўсёды атрымлівала высокую ацэнку.

Карысталася вялікай папулярнасцю ў гледачоў, крытыкі, тэатральнай грамадскасці.

Тамара Скварцова адрознівалася творчай нястомнасцю, пастаянным жаданнем працаваць. Тэатр быў для яе асноўным зместам і сэнсам жыцця.

Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа смуткуе і выказвае глыбокія спачуванні родным і блізкім.

Вечная памяць!..

Развітанне з Тамарай Скварцовай адбудзецца
17 жніўня, з 13:00 да 14:00,
па адрасе: горад Віцебск, вуліца Петруся Броўкі, 50/3
(рытуальная зала «Тихая обитель»).
Пахаваная Тамара Уладзіміраўна будзе на Георгіеўскія могілках.

 

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА
АЦАНІЦЕ ТВОРЧУЮ РАБОТУ ТЭАТРА НА ПАРТАЛЕ РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

 

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

                        

 

X